Старожил из Бабич Наталья Карповская отпраздновала 90-летие

Наталья Карповская

Год белорусской женщины в Беларуси стал волнующим и знаменательным для жительницы Чечерщины Натальи Карповской – она отметила свой 90-летний юбилей.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Усё сваё сумленнае жыццё бабічанка шчыруе на роднай зямельцы. Справе ў галіне сельскай гаспадаркі Наталля Ісакаўна аддала больш за 40 крапатлівых і насычаных зімаў і вёснаў: даіла і даглядала калгасны статак, выходзіла ў поле на праполку буракоў, нарыхтоўвала сена, стагавала салому і добрасумленна выконвала іншую паляводчую работу.

Да вясковых цяжкасцей ёй не прывыкаць, бо яшчэ з дзяцінства прайшла закалку працай: яе бацька не вярнуўся з вайны, і ўсе хатнія клопаты ляглі на матулю і яе траіх дзетак. Сіроцкія слёзы яшчэ доўга ліліся з вачэй Наталлі Ісакаўны, і нават зараз яна не можа спакойна ўспамінаць тыя крывавыя і жудасныя гады фашысцкай акупацыі. Пазбаўленая надзейнага бацькоўскага пляча і ўвагі, яна расла пад клапатлівым матуліным крылом, у цеплыні і любові.

Такую любоў і пяшчоту дорыць цяпер сваім пецярым дзецям, дзевяцярым унукам і чатырнаццаці праўнукам. Вялікае радавое дрэва – гонар і багацце Наталлі Карпоўскай, як і яе залаты шаноўны ўзрост. Дзеці шкадуюць састарэлую маці, штодзень тэлефануюць, наведваюць і дапамагаюць па-гаспадарцы. Бо і ў 90 гадоў Наталля Ісакаўна не губляе рухавасці, аптымізму і жадання дакрануцца да зямлі сваімі шурпатымі мазольнымі далонямі. Не страціла імкнення пакланіцца ёй за шчодрыя ўраджаі і за сілу, якой кожную вясну напаўняецца душа і сэрца працавітай і мужнай вясковай жанчыны.

Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика