Чечерянка Виктория Мешкова создает шедевры из алмазной мозаики
Виктория Мешкова
В руках умелой женщины спорится любое дело. Она демонстрирует свое мастерство, умения и таланты как в работе, так и дома, а также в творчестве.
Для чечерянки Виктории Мешковой ее увлечение не только красивое, но и чрезвычайно кропотливое занятие: горожанка создает настоящие шедевры ручной работы из алмазной мозаики.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Вядома, што гэтым відам творчасці зараз займаюцца многія. З дапамогай стразаў людзі праводзяць прыемныя хвіліны адпачынку, раскрываюць багацце душы, выказваюць свае пачуцці і адносіны да навакольнага свету. Але ў Вікторыі свой асаблівы падыход і методыка, сваё адметнае хобі, якому ўпершыню аддалася чатыры гады таму. Яна акуратна і трапятліва пераносіць на тканіну вобразы блізкіх і знаёмых, з дапамогай жаночай фантазіі “малюе” на карцінах жывёльны свет, выводзіць тонкімі пальчыкамі рознабаковыя жыццёвыя сюжэты і “манціруе” абстрактныя пано, народжаныя падчас эмацыянальнага ўсплеску ці навеяныя хараством прыроды. Такія работы патрабуюць скрупулёзнасці, уседлівасці і ўвагі. А яшчэ – пэўнага часу, бо іншы раз за мастацкім творам фармата А4 і болей аўтар ідэі “варожыць” цэлы месяц, выкарыстоўваючы кожную вольную хвіліну і ціхія вечары.
У творчай скарбонцы чачаранкі дзясяткі работ, якія ўпрыгожваюць пакоі яе кватэры і ўражваюць гасцей. Таксама аўтарскія карціны прымаюць удзел у раённых і дэманструюцца на тэматычных выставах цэнтральнай бібліятэкі, дзе і працуе наша адораная зямлячка. Вікторыя прызнаецца, што ўвесь час шукае нешта новае і нязведанае. Спрабавала сябе ў вышыўцы, маляванні акрылавымі фарбамі, стварэнні дзіцячых цацак, бісерапляценні і іншых відах аматарскага рамяства. А яшчэ яна вельмі любіць музыку і літаратуру, беражліва захоўвае атрыманыя ў пасаг ад бабулі кнігі, якія папоўнілі стэлажы хатняй бібліятэкі.
“Мне хочацца максімальна праверыць і раскрыць свае творчыя магчымасці, паспытаць і ўмацаваць талент. Гэта дапамагае ўнутранай раўнавазе, садзейнічае добраму настрою і самавыяўленню. Радуюся, калі мае работы атрымоўваюць станоўчую адзнаку. Важна і прыемна ведаць, што твае намаганні прыносяць людзям хвіліны задавальнення”, – сціпла і з усмешкай дае Вікторыя адзнаку ўласным намаганням.
Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора
