Полвека дружбы: как чечерские одноклассницы сохраняют связь сквозь годы и расстояние

У белорусской женщины много положительных качеств: она и труженица, и активный общественник, и патриот, хорошая мать и внимательная жена. А еще – верная и понимающая подруга.

Обрести настоящего друга – счастливый шанс. Для чечерянки Валентины Лахмыткиной такой удачей стала долгая женская дружба с одноклассницами Ольгой Кубраковой, Натальей Корховой и Верой Мельник (в девичестве).

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Жанчыны разам вучыліся ў другой гарадской школе, сядзелі побач у класе, разам рабілі хатнія заданні, хадзілі ў кіно і на танцы. У будні і святы знаходзілі вольную хвілінку, каб сустрэцца і пагаварыць, падзяліцца навінамі і сваімі патаемнымі думкамі, марамі, надзеямі. Гэту моцную шматгадовую сувязь не парушылі ні час, ні ўзрост, ні адлегласць, якая хоць фактычна і разлучыла сябровак, але не пашкодзіла добрым і сардэчным адносінам.

Так склалася, што Валянціна і Вольга сталі педагогамі: пасля заканчэння Гомельскага педуніверсітэта Валянціна Іванаўна з дыпломам настаўніка матэматыкі вярнулася на малую радзіму і амаль 30 гадоў вяла ўрокі ў Роўкавіцкай установе адукацыі, была там завучам. Пэўны час працавала спецыялістам метадычнага кабінета аддзела адукацыі, потым перайшла ў галіну культуры. Стварыла сям’ю, будавала лёс, дачакалася залатога ўзросту. Вольга ж пасля шлюбу пераехала ў Лепель, дзе выкладала школьнікам рускую мову і літаратуру, а зараз дапамагае дачцэ гадаваць траіх унукаў. Вера і Наташа выбралі прафесію медыцынскага работніка: Вера Мельнік працуе медсястрой у адной з гомельскіх бальніц, а Наталля Корхава ў чачэрскай паліклініцы.

Нягледзячы на занятасць, жанчыны тэлефануюць адна адной, цікавяцца справамі, па выхадных днях і ў святы ходзяць адна да адной у госці. І кожныя 5 гадоў збіраюцца класам на сустрэчу выпускнікоў. Сёлета будзе 45-я гадавіна.

У сябровак свой лёс, свая жыццёвая дарога. Але яны вось ужо больш за 50 гадоў беражліва захоўваюць цёплыя пачуцці і вернасць жаночай дружбе.

Дарэчы, тут ёсць адна адметнасць. “Мы не проста сяброўкі, – усміхаецца Валянціна Іванаўна. – Наташын і мой муж даўнія сябрукі. Вольга ж у нас траіх была на вяселлі сведкай. А гэта яшчэ мацней згуртоўвае і яднае. Праўда, ёй самой не зусім пашчасціла ў шлюбе, але нашы лёсы яна звязала грунтоўна”.

Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото из архива Валентины Лахмыткиной

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика