Почти 40 лет в сельском хозяйстве: Нина Левковец верна профессиональному выбору

Нина Левковец

Трудолюбивая женщина, скрупулезная домохозяйка, заботливая жена, любящая бабушка, внимательная подруга и просто душевный и сострадательный человек – все эти качества принадлежат жительнице Ботвиново, главному специалисту по идеологической работе местного хозяйства Нине Левковец.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Нарадзілася, жыла і вучылася Ніна Мікалаеўна ў аграгарадку Залессе. Пасля школы скончыла Чырвонабярэжскі дзяржаўны аграрны каледж, на той час сяльгастэхнікум, і з дыпломам агранома па размеркаванні была накіравана ў саўгас “Батвінава”. Працоўную дзейнасць пачала з пасады агранома-аграхіміка, потым была насенневодам. Пазней спецыяліста прызначылі намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце і паралельна абралі старшынёй прафсаюзнага камітэта сяльгаспрадпрыемства.

З 2010 па 2015 гады Ніна Макалаеўна працавала старшынёй Меркулавіцкага сельскага Савета, але затым зноў вярнулася ў галіну сельскай гаспадаркі. У Бранскай сяльгасакадэміі атрымала вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці эканаміст, тым самым падмацавала прафесійныя здольнасці і памножыла тэарэтычныя веды.

Тут жа, у аграгарадку, жанчына сустрэла і сваё жаночае шчасце. Выйшла замуж, нарадзіла двух сыноў: адзін працуе вадзіцелем у “Батвінава”, а другі ў суседняй гаспадарцы ахоўнікам. Вялікая радасць для бабулі яе двое ўнукаў, якім яна дорыць пяшчоту рук і цеплыню мацярынскага сэрца. А ў вольную хвіліну Ніна Леўкавец аддаецца турботам на агародзе, вырошчванню кветак і сакавітых ягад. У хатніх запасніках гаспадыні заўсёды досыць бульбы, кансервацыі, варэння і іншай прадукцыі ўласнага прыгатавання.

Аднак найбольшую частку жыцця займае работа. Галоўны спецыяліст і прафсаюзны лідар – правая рука дырэктара сяльгаспрадпрыемства. На яе плячах правядзенне шматлікіх дабрачынных акцый і мерапрыемстваў палітычнага і ідэалагічнага накірунку, кантроль за аховай працы работнікаў, арганізацыя турыстычных і экскурсійных паездак, аздараўленне. Ад імя адміністрацыі не забывае аказаць увагу і падтрымку ветэранам працы, доўгажыхарам і юбілярам, ліквідатарам наступстваў катастрофы на ЧАЭС. Спяшаецца павіншаваць вяскоўцаў са святамі дзяржаўнага каляндара і з нагоды знакавых сямейных урачыстасцей. Таксама яна – актыўны памочнік раённай газеты. За амаль 40 гадоў працы ў галіне сельскай гаспадаркі Ніна Мікалаеўна адзначана шматлікімі дыпломамі і граматамі. Аднак самая вялікая яе заслуга – любоў дзяцей і ўнукаў, павага людзей і высокі аўтарытэт у кіраўніцтва.

Валентина БОГДАНОВИЧ
Фото автора

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика