Широкий ассортимент и добрая улыбка: продавец Валентина Кондратенко из Бабич 18 лет за прилавком
Валентина Кондратенко
В магазине населенного пункта Бабичи по-домашнему тепло и уютно – сельчанам и заезжим гостям тут всегда предоставит товар по вкусу продавец Валентина Кондратенко.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Пасля заканчэння Гомельскага гандлёвага вучылішча, атрымаўшы першапачатковы практычны вопыт на Будакашалёўшчыне, жанчына вярнулася ў свае родныя Бабічы. У сакавіку спаўняецца 18 гадоў яе адданай і добрасумленнай працы на малой радзіме. І ў іншай прафесіі яна сябе не ўяўляе, хаця часам бывае і не без складанасцей. Раней пакупнікам аказвалі гандлёвыя паслугі трое прадаўцоў, меўся тэхработнік. Але вось ужо некалькі гадоў Валянціна Уладзіміраўна і за прылаўкам, і з дакументацыяй, і на падтрыманні належнай чысціні. Аднак для беларускай жанчыны з моцным характарам і сталёвай вытрымкай няма ніякіх перашкод, работы яна не баіцца. Крама працуе без збояў, з шырокім асартыментам тавара. У свой час прадавец 4-й катэгорыі з вялікай радасцю ўспрыняла навіну, што ў вёсцы плануецца пабудаваць новы магазін “Родны кут”. І калі бабічане адсвяткавалі наваселле, працаваць стала значна прыемней, а людзям створаны належныя камфортныя ўмовы.
“Для задавальнення спажывецкага попыту робіцца ўсё неабходнае, – расказвае Валянціна Кандраценка. – Штодзень дастаўляецца хлебабулачная прадукцыя, двойчы на тыдзень завозіцца “малочка”. У наяўнасці каўбасныя і кандытарскія вырабы, рыба, гародніна. Маецца канцылярыя, прапануецца прамысловая група тавараў, сродкі гігіены. Адным словам усё, што трэба для хатняга ўжытку”.
У гаспадыні крамы ёсць пастаянныя кліенты, якія давяраюць свайму гандлёваму работніку і жадаюць атаварвацца толькі ў яго. Бо галоўнае, што прыцягвае сюды пакупнікоў, – гэта якасная і рознапланавая прадукцыя на стэлажах, а таксама шчырая ўсмешка і пачцівая ветлівасць прадаўца.
Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора
