Семейное трио чечерянок радует земляков песней, талантом и душевным теплом
Валентина Буланова с внучкой Евгенией и дочкой Екатериной
Женщина – это доброта, весна и любовь. Можно подобрать много аллегорий и афоризмов к этому ласковому и нежному слову. Но самое главное в женщине – ее обаяние, красота и талант.
Белорусская женщина умеет работать, любить, вдохновлять и превращать обычный день в настоящий праздник. А если к тому же она обладает прекрасными вокальными данными, это делает ее невероятно привлекательной и неповторимой. На Чечерщине есть такие одаренные и замечательные представительницы прекрасной половины.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Настрой, радасць, пазітыў і феерверк светлых чалавечых пачуццяў дасылае са сцэны творчае трыо ў складзе Валянціны Буланавай, яе дачкі Кацярыны Мамруковай і ўнучкі Яўгеніі. У прафесіі культработніка Валянціна Пятроўна звыш 30 гадоў. Яе ведаюць ва ўсіх куточках роднага краю як рэжысёра, канферансье, тэатрала і спявачку – за гэты час яна прайшла ўвесь шлях прафесійнага станаўлення. Уменне захапіць гледача, прыцягнуць яго ўвагу, стварыць душэўную атмасферу, заваяваць прыхільнасць людзей дазволілі ёй не толькі шчодра дзяліцца эмоцыямі і эйфарыяй свята з аўдыторыяй, але і самой атрымоўваць задавальненне ад любімай справы.
Гэту любоў, як сонечны промнік на пяшчотных жаночых далонях, Валянціна перадала дачцэ. Кацярына Мамрукова, кіраўнік гуртка, у галіне культуры 16 гадоў. І таксама валодае цудоўнымі вакальнымі дадзенымі, таленавіта іграе ролі тэатральных і казачных персанажаў, выступае ў якасці вядучай на шматлікіх мерапрыемствах і цудоўна спявае. Кацярына ўваходзіць у склад народнага вакальнага ансамбля “Свой стыль”, аднаго з лепшых на Чачэршчыне, і гэта дапамагае ёй шліфаваць і падтрымліваць выканальніцкі артыстызм.
Адметна, што Кацярына далучыла да спеўнай творчасці і сваю дачку Яўгенію, якая каля мікрафона адчувае сябе не менш упэўнена і прафесійна. Дзяўчына наведвала дзіцячую школу мастацтваў па класу фартэпіяна, затым скончыла ГДУ імя Ф.Скарыны і зараз настаўнічае ў першай гарадской школе. А ў вольную хвіліну аддаецца любімаму занятку – вакалу. Яе дэбют адбыўся ў другім класе, калі яна з бабуляй упершыню выйшла на раённую сцэну і паказала спеўныя здольнасці. Чачаране маюць магчымасць атрымаць асалоду ад яе сольнага выступлення і ў дуэце з матуляй.
Жаночасць, прывабнасць, адкрытая ўсмешка і светлы агеньчык у вачах гэтага сямейнага трыо прыцягваюць гледача, нібы магнітам. Да таго ж Валянціна Буланава і Кацярына Мамрукова яшчэ і клапатлівыя матулі, разумелыя жонкі, добрыя сяброўкі і дбайныя гаспадыні. А Валянціна Пятроўна ў дадатак мае 6 унукаў. Ужо зараз яна рыхтуе сцэнічны вобраз яшчэ дзвюм унучкам – Ганна і Алёна таксама спрабуюць сябе ў якасці артыстак.
Якіх жыццёвых прынцыпаў прытрымліваюцца прадстаўніцы творчай дынастыі? Яны па-чалавечы зразумелыя і такія простыя: каб былі здаровымі родныя і сагравала цеплынёй яркае сонейка, каб штогод над мірнымі хатамі беларусаў гучаў бусліны клёкат, квітнелі ў палісадах ружы, заставаліся поўнаводнымі ціхія рачулкі ды не сціхалі лагодныя і шчырыя, мудрыя матчыны песні. Каб кожны дзень быў светлым і пазітыўным, каб мужчыны дарылі сваім любімым кветкі, а дзеці паважалі бацькоў і ганарыліся іх працоўнымі і творчымі здабыткамі. А яшчэ, каб у душы кожнага беларуса была бясконцая вясна.
Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора
