ПАДРЫХТОЎКА ДА ЗІМЫ

* У бліжэйшы час да рамонтных работ на цеплатрасе па вуліцы Карла Маркса райцэнтра прыступяць работнікі прадпрыемства “Поліс”. На аб’ект прывезена ўжо 70 працэнтаў ад неабходнай колькасці труб. У гэты час будуць выкананы прафілактычныя работы на цэнтральнай кацельні.
* Пяць з сямі ведамасных кацельняў КЖУП «Чачэрскае» падрыхтаваны ўжо да работы ў асенне-зімовы перыяд.
* Пасля завяршэння работ па пракладцы вадаправодных сетак па вуліцы Акцябрская райцэнтра пачнецца зняцце бардзюрнага каменя і старога асфальту. Улічваючы, што месцамі дарожнае пакрыццё гэтай транзітнай вуліцы дасягае 30 сантыметраў у таўшчыню, работа прадстаіць маштабная. Дарожнікі ДЭУ-115 прыступілі ўжо да рамонту.
Святлана ГЕРАШЧАНКА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика