Пасяўная на Чачэршчыне завяршаецца, але работы яшчэ шмат

Дзяніс Кандрацьеў.

Сяўба яравых зерневых культур і траў у раёне амаль на фінішы. Рытмічна, зладжана і без лішняй мітусні завяршылі гэту работу отарскія хлебаробы.

На карысць раёна і гаспадаркі стараўся ўвесь калектыў. Кожны чалавек выконваў свой фронт работ і дабіваўся ключавой мэты, вырашаючы стратэгічна важныя для пасяўной кампаніі пытанні. Для Дзмітрыя Худалея яна была бадай што самай адказнай – аграрый быў заняты на сяўбе зерневых на плошчы 200 гектараў. З пастаўленай задачай яму дапамаглі справіцца правільная тэхналогія апрацоўкі глебы, высокая працоўная адказнасць, асабістыя ўласцівасці характару, прафесіяналізм і, канешне ж, надзейная падтрымка таварышаў.

Міхаіл Карлоўскі.

На пасяўных палетках з зернебабовымі і адналетнімі травамі метр за метрам наразаў кругі трактар з сеялкай механізатара Міхаіла Карлоўскага. Для вопытнага аграрыя гэта яшчэ адна насычаная і гарачая земляробчая вясна. І хоць справа яму звыклая, аднак трывогі і хваляванне за канчатковы вынік прыкладзеных намаганняў – як у першы раз. Адточаныя за 20 з лішнім гадоў прафесійныя навыкі толькі ў падтрымку жалезнай волі, працоўнай закалцы і духоўнаму запалу вяскоўца. За адну змену пры спрыяльных умовах надвор’я Міхаілу ўдавалася аздобіць насеннем да 30 гектараў пасяўных угоддзяў. Яго МТЗ-1221 упэўнена хадзіў па полі, а тым часам спакойна, без надрыву і валтузні на вывазцы арганічных угнаенняў завіхаліся яго калегі. Работа каля буртоў з арганікай працягваецца і сёння. На пагрузцы задзейнічаны два Амкадоры, за рулём аднаго з якіх Яўген Хрысцін. У галіне сельскай гаспадаркі ён 32 гады, а апошнія два – у «Отары», дзе адразу заўважылі яго ўменні і спрыт. Прыемна назіраць за рытмічнай работай Яўгена: пагрузчык лоўка напаўняе кузавы трактароў з раскідвальнікамі. Хвіліна-другая – і ўжо пад коўш Амкадора становіцца наступны «Беларус», за рулём якога малады механізатар Дзяніс Кандрацьеў. Плячом да пляча разам з ім стараюцца Аляксей Хомчанка, Андрэй Корхаў, Міхаіл Патапенка і Мікалай Коцікаў.

Яўген Хрысцін.
На вывазцы арганічных угнаенняў.

Наша гаспадарка па– спяхова справілася з пасяўной кампаніяй гэтага года, за што я ў каторы раз выказваю вялікую падзяку ўсім членам калектыву, – падводзіць вынік агульнаму веснавому клопату дырэктар ААТ «Отар» Таццяна Струк. – Іх не трэба вучыць, як пахаць і сеяць, у кожнага напрацаваны і спрыт, і навыкі, і вялікая адказнасць за цяжкую і такую высакародную справу. Зямля нас корміць, ад яе мы чакаем багатых ураджаяў і сакавітага корму. А для гэтага неабходна ўкласці ў яе не толькі зерне і элементы мінеральных прадуктаў, але сваю любоў, сэрца і талент сапраўднага гаспадара. Я маю шанец па праву ганарыцца тым, што наш калектыў валодае ўсімі гэтымі якасцямі. І таму за праліты чалавекам пот і пакладзеныя сілы зямля ахвотна адорвае сваёй шчодрай урадлівасцю.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика