ШТО, ПАСЕЯЎШЫ, ПАЖАЛІ

Тэмп росту валавой прадукцыі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак склаў 108,1% пры плане 104-105%. У сельскагаспадарчых арганізацыях валавой прадукцыі выраблена на суму 117 млрд. 745 млн. рублёў з тэмпам росту 110,7%. Не выйшла на ўзровень 2011 года па гэтаму паказчыку толькі КСУП “Батвінава”.
Гаспадарскі мех раёна з зернем у вазе пасля дапрацоўкі з кукурузай пацяжэў на 16,3%. Валавы збор зернавых і зернебабовых культур з улікам кукурузы склаў 32,9 тыс. тон. Літаральна ўсе гаспадаркі, акрамя “Батвінава”, павялічылі аб’ёмы вытворчасці: КСУПы “Вазнясенск” – 155,5%, “Звязда” – 127,6%, ААТ “Отар” – 119,5% і “МатнявічыАгра” – 137,2%, ПСУП “Роўкавічы” – 109,2%. Отарскія хлебаробы намалацілі з кожнага гектара 40,7 цэнтнера зернавых, найбольшы выхад зерня з балагектара забяспечаны ў КСУП “Звязда” – 118 кг. А вось батвінаўцы і на гэтай пазіцыі адсталі – тэмп росту прадукцыі раслінаводства склаў тут 96,2% да 2011 года.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика