МАЛОЧНЫЯ РЭКІ НЕ МЯЛЬЧЭЮЦЬ…

Вынікі работы за мінулы месяц падвялі гэтымі днямі жывёлаводы раёна. Калі прааналізіраваць паказчыкі па вытворчасці малака, то аператар машыннага даення з КСУП “Звязда” Алена Партная па-ранейшаму ўтрымлівае лідыруючае месца – сярэднесутачны надой ад каровы ў яе групе склаў за снежань 2012 года 569 кілаграмаў, валавы – 40,9 тоны. Святлана Добшыкава з ААТ “МатнявічыАгра” надаіла на адну карову 514 кілаграмаў, аднак па валавому паказчыку на другім месцы Аксана Лімантава з ААТ “Отар” – 24,5 тоны малака, у той час, калі ў яе калегі Марыі Лісімавай гэта лічба складае 22,3 тоны. У табліцы спаборніцтва таксама значацца прозвішчы Святланы Бяляевай з КСУП “Вазнясенск” (валавы 22,0 т, сярэднесутачны надой 314 кг) і Наталлі Церыхавай з КСУП “Палессе” (19,1 і 360 адпаведна).
Не здае сваіх працоўных пазіцый і жывёлавод на адкорме КСУП “Вазнясенск” Аляксандр Зялёны. Яго бычкі далі прывагі ў сярэднім за мінулы месяц 1010 грамаў, і роўных яму сярод іншых па прафесіі на Чачэршчыне пакуль няма. Высокай планкі па догляду за цялятамі на дарошчванні, згодна ўмовам працоўнага спаборніцтва, дасягнула Таццяна Юрчанка з КСУП “Палессе”, якая атрымала 862 г прывагі на адну галаву. У Валянціны Пісарэнка з КСУП “Батвінава” гадаванцы пацяжэлі на 780, а ў жывёлаводаў Віктара Герашчанкі, Фёдара і Грыгорыя Малашкіных з Залесся на 757 грамаў. Па выніках снежня лепшым работнікам прадугледжаны прэміі ў памерах ад адной да трох базавых велічынь.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика