КОЛЬКІ КАРОВА ДАЛА МАЛАКА?

Аграпрамысловы комплекс раёна з апошнімі хвілінамі 2012 года пакінуў за спіной мінулагоднія клопаты і накіраваў свой човен дабрабыту і росквіту на новыя рубяжы. Але, каб прагназаваць дзень заўтрашні, неабходна падвесці вынік агульных намаганняў і ўдакладніць – што ж не ўдалося, не атрымалася, не здзейснілася. Калі прааналізаваць работу сельгаспрадпрыемстваў Чачэршчыны за справаздачны перыяд, то пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў параўнанні з 2011 годам павялічылася на 4,2%, у тым ліку кароў на 2,2%. Малочныя рэкі папоўніліся на 9,4%, а прадукцыя вырошчвання жывёлы павялічылася на 16,6%. Жывёлаводы прыраслі па надоях малака на 2157,1 тоны, а ўсё дзякуючы пашырэнню дойнага статку – на 586,1 тоны і за кошт прыросту прадуктыўнасці – 1571 тона. Сярэдні надой малака ад адной каровы па раёну склаў за год 4485 кг, што дало плюс 282 кг у параўнанні з 2011 годам. Лідарамі па вытворчасці малочнай прадукцыі ад адной каровы сярод гаспадарак сталі ААТ “МатнявічыАгра” – 5406 кг, і ААТ “Отар” – 5098 кг. Трэба пакрытыкаваць ПСУП “Роўкавічы”, дзе па валавой вытворчасці малака не выйшлі на ўзровень 2011 года – 98,7%, а таксама палянаваліся жывёлаводы КСУПаў “Палессе” і “Батвінава”. Хаця вінаваціць толькі адных людзей будзе не зусім правільна. Каб у гаспадарках правільна ажыццяўляўся працэс кармлення і ўтрымання жывёлы, праводзіўся збалансаваны рацыён па пажыўным рэчам, так часта не ламалася тэхніка і не існавалі высокія нагрузкі на аператараў машыннага даення, то і дасягненні былі б іншымі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика