БОЛЬШ НАДОЯЎ І ПРЫВАГ

Дзень у дзень здабываюць жывёлаводы раёна сабе і сваёй гаспадарцы славу і добрыя працоўныя вынікі. Штомесяц аналізуюць зробленае і падводзяць рысу гэтай стараннасці. У спаборніцтвах сярод аператараў машыннага даення па надоях малака ад каровы за мінулы месяц дасягнула лепшых паказчыкаў работніца малочна-таварнай фермы в.Бяляеўка Алена Партная – валавы надой ад яе дойнага статка склаў 40,2 тоны малака, ад адной каровы Алена Анатольеўна атрымала 560 кілаграмаў сырадою. Яе калега, аператар машыннага даення з ААТ “МатнявічыАгра” Валянціна Саханава, займае другую пазіцыю сярод лідараў па вытворчасці малака ад адной каровы – 502 кілаграмы. Надой на адну фуражную карову Аксаны Лімантавай з ААТ “Отар” вывеў гаспадарку на трэцяе месца – 406 кілаграмаў за лістапад. За ёй ідзе Марыя Лісімава гэтага ж сельгаспрадпрыемства – 401 кілаграм, у Таццяны Фядосенка з КСУП “Вазнясенск” гэты паказчык складае 364, у Наталлі Дзямідавай з КСУП “Палессе” – 308,9 і ў Святланы Парашчанка з КСУП “Батвінава” – 303 кілаграмы.
На адкорме жывёлы найбольш за ўсіх пастараўся ў мінулым месяцы залесскі жывёлавод Аляксандр Зялёны, які дасягнуў сярэднесутачнай прывагі на адну галаву БРЖ 1059 грамаў. Падраслі ў сярэднім на 875 грамаў цяляткі аператара на дарошчванні з КСУП “Вазнясенск” Валянціны Пісарэнка, а ў Фёдара Малашкіна з КСУП “Звязда” яны пацяжэлі на 856 грамаў. За высокія вытворчыя дасягненні пераможцы спаборніцтва будуць заахвочаны грашовымі прэміямі ў памеры ад адной да трох базавых велічынь. А ў дадатак – павага і шчырая ўдзячнасць кіраўніцтва.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика