У КАГО ПАВУЧЫЦЦА АКТЫЎНАСЦІ?

Першым укосам у гаспадарках Чачэршчыны неабходна ўбраць больш за 6000 гектараў травы. Крыху менш за палову гэтых плошчаў ужо аб’ехалі касілкі, пакідаючы за сабой роўненькія зялёненькія ланцужкі. У хуткім часе з гэтага атрымаецца сена або сянаж. На нарыхтоўку менавіта гэтых кармоў зараз накіраваны асноўныя сілы работнікаў сельгаспрадпрыемстваў. Найбольш актыўна працуюць, як відаць нават па аператыўных дадзеных, у ПСУП “Роўкавічы”. Тут ужо нарыхтавалі столькі вітаміннага сена, колькі было даведзена раённым заданнем, а менавіта 100 тон. Большую частку ад неабходнага заклалі сянажнай масы. Амаль удвая меншымі тэмпамі рухаюцца КСУПы “Батвінава”, “Палессе”, амаль побач з імі па колькасці вызваленых ад зялёнага ўраджаю знаходзяцца палі “Вазнясенска” і “МатнявічыАгра”. Але лічбы нясуць толькі частку інфармацыі, ды і пытанне да якасці кармоў тут не менш актуальнае. Адказ на яго паступіць крыху пазней. Пакуль жа для захавання тэхналогіі маюцца ўсе прадпасылкі. І нават тыя, якія звязаны з надвор’ем.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика