А ЖЫВЁЛа пакутуе моўчкі…

Ужо больш месяца на МТФ “Залаўе” (КСУП “Роўкавічы”) у хлявах не чысцілі. Асабліва пакутуюць у брудных памяшканнях бычкі. Тут не толькі гною ім амаль па калена, але і падлога патрабуе капітальнага рамонту. Масніцы праз адну зламаны ці прагнілі. Даглядчыкі скардзяцца, што ўглыб хлева не прабрацца. Але гэта не самае страшнае.
Яшчэ мінулай зімой з аднаго боку абвалілася частка сцяны, паабяцалі летам усё адрамантаваць. На носе ўжо чарговыя маразы, а сцяны як ніколі і не было. Працаўнікі прыдумалі ўласны спосаб засцерагчыся ад скразняку – некалькімі рулонамі саломы закрывалі непрадугледжаны выхад на вуліцу. А да кіраўніка гаспадаркі ніяк не дастукацца, прызнаюцца жывёлаводы. Васіль Васільевіч Андрыянаў колькі разоў абяцае разабрацца з сітуацыяй, але выканаць важную для фермы справу час ад часу перашкаджаюць тыя ці іншыя нюансы: то паліва ў сельгаспрадпрыемстве не хапае, то трактар, які займаецца ачышчэннем, ламаецца. Вось і падчас нашага наведвання (у пятніцу на мінулым тыдні) здарылася тое ж. За паўдня атрымалася напалову пачысціць хлеў, адведзены для бяспрывязнага ўтрымання кароў, а потым амкадор застыў у чаканні неабходнай запчасткі. У выніку ля дзвярэй атрымалася возера густога… І як праз яго цяпер прабрацца кормараздатчыку? А тым часам якраз і жывёлу прыехалі карміць – у абед першы раз за дзень. Прычынай спазнення таксама стала адсутнасць паліва. Дырэктар сельгаспрадпрыемства заверыў, што з дня на дзень сітуацыя зменіцца. Што ж, пачакаем.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика