“А Ў НАС НА КІРМАШЫ ЎСЕ ТАВАРЫ ХАРАШЫ!”

Вельмі ажыўлена праходзіць закуп насельніцтвам сельскагаспадарчай прадукцыі на кірмашовай распрадажы па суботах. Перш за ўсё добра ў рэалізацыю ідзе беларуская бульбачка. Як сцвярджаюць лічбы, на гэтым сельгаспрадпрыемствы зарабляюць немалыя грошы. Так, скажам, УП “Вазнясенск” дадаткова прыцягнула такім чынам у бюджэт гаспадаркі больш за 22 мільёны рублёў. Прадпрыемства “Звязда” папоўніла свой рахунак на 8,51, а “Роўкавічы” – на 5,30 мільёна рублёў. Аднак, акрамя разварыстых клубняў і зерня, да патрэб пакупніка можна прапанаваць і іншую прадукцыю, якая вырабляецца прадпрыемствамі горада і раёна. Да прыкладу, мяса і муку, драўляныя вырабы і будаўнічы матэрыял, дровы, пасцельную бялізну і інш. Як заўважыў старшыня райвыканкама І.І.Ком, слабую актывізацыю ў восеньскім гандлі праяўляюць індывідуальныя прадпрымальнікі, установы адукацыі раёна, вінаробчы завод і шэраг іншых арганізацый, якія маглі б выкарыстаць магчымасць прадаць на кірмашы вырашчанае і вырабленае ўласнымі сіламі, падмацаваўшы тым самым сваю матэрыяльную базу. Для стварэння настрою Іван Іванавіч рэкамендаваў прыцягваць на сцэнічную пляцоўку калектывы мастацкай самадзейнасці, а для прываблівання пакупнікоў упрыгожваць тэхніку плакатамі, каляровымі шыльдамі і іншым рэкламным матэрыялам. Наступная кірмашовая распрадажа – у гэту суботу. Завітайце за таварам!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика