НАПРУЖАНЫЯ ВОСЕНЬСКІЯ ДНІ…

Выступаючы з інфармацыяй на мінулай апаратнай нарадзе, якую вёў першы намеснік старшыні райвыканкама А.Я.Буслаў, начальнік райсельгасхарчу А.В.Чарненка заўважыў, што даведзенае заданне па севу азімых за мінулы тыдзень не выканалі дзве гаспадаркі раёна – КСУПы “Вазнясенск” і “Роўкавічы”. У цэлым жа засеяна ўжо каля 50% ад неабходнага. Марудна работа ідзе не ад нерастаропнасці хлебаробаў, а па прычыне недахопу дызельнага паліва – у чатырох сельгаспрадпрыемствах яго адчуваецца рэзкі крызіс. Гэта таксама тармозіць і нарыхтоўку кармоў, бо без гаручага ў механізатараў звязаны рукі. На дадзеныя мэты з абласнога бюджэту выдзелена пэўная колькасць пазыкі, але да раёна грошы пакуль не “дайшлі”. Не зусім добра выглядаюць аграрыі і па наяўнасці рэпрадуктыўнага насення. Іх у раёне трэба замяніць 300 тонн, на панядзелак гэта лічба складала ўсяго 107. Праполка азімага рапсу праведзена на 90%, у адстаючых – КСУП “Палессе”.
За мінулы тыдзень валавы збор малака знізіўся на 1400 кілаграмаў. А пры ўмове, што пачынаецца пераход на зімова-стойлавае ўтрыманне БРЖ, можна сказаць, што папаўненне агульнараённага здабытку гэтай прадукцыі пакуль не праглядваецца.
На Чачэршчыне пачалася ўборка другога хлеба. Вывелі бульбаўборачныя камбайны ў поле такія прадпрыемствы, як “Вазнясенск”, “Отар”, “Батвінава”, “Роўкавічы”. Мучаныя клубні рэкамендавана выкапаць да 1 кастрычніка. Паралельна з гэтым арганізаваць рэалізацыю бульбы насельніцтву – на кірмашовай распрадажы гэта прадукцыя раслінаводства ідзе на “ура!”.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика