За добрую працу словы вялікай падзякі чачэрскім хлебаробам і жывёлаводам

Узнагарода Пятру Камісараву з ААТ «Отар».

Напярэдадні першамайскага свята лепшыя работнікі краю, якія шмат гадоў аддалі працы ў абранай прафесіі, атрымалі падзяку і каштоўныя падарункі.

Тых, хто добрасумленна і бездакорна выконвае свае службовыя абавязкі, шчыруе на карысць роднага краю і краіны, урачыста адзначалі раённае аб’яднанне прафсаюзаў і пярвічныя арганізацыі Чачэршчыны. Словы вялікай павагі хлебаробам і жывёлаводам краю асабіста выказалі прафсаюзныя лідары Ганна Туравец і Анжаліка Краўчанка. Падзячныя лісты і падарункі атрымалі эканаміст ААТ «Отар» Алена Казлова і жывёлавод сапрыцкай МТФ Пётр Камісараў, механізатар са «Звязды» Уладзімір Дзятлаў і загадчыца фермы «Покаць» Аксана Мельнікава, роўкавіцкі даглядчык Уладзімір Прыступа і перадавы батвінаўскі аграрый Юрый Болдыраў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика