На батвінаўскай ферме: пад доглядам жывёлаводаў вялікі статак

На батвінаўскай ферме шмат старанных і руплівых жывёлаводаў. Забяспечваюць дастатковае кармленне рагатаму пагалоўю таксама браты Дзмітрый Мацянкоў і Міхаіл Тарывердзіеў.

Пад наглядам даглядчыкаў бычкі і цялушкі розных узростаў – ад трох месяцаў і вышэй, усяго каля 400 галоў. Дзмітрый на адкорме БРЖ тры сезоны, а да гэтага звыш 10 гадоў на ферме займаўся доглядам дойнага грамадскага статка, выконваў іншыя працоўныя абавязкі. За гэты час добра авалодаў тэхнікай вырошчвання жывёлы, назапасіў навыкі правільнага ўтрымання сваіх падапечных. Год назад з суседняга раёна вярнуўся на малую радзіму яго брат Міхаіл. Спачатку працаваў механізатарам, а потым прыйшоў на МТФ у падтрымку родзічу.

Удваіх маладыя даглядчыкі лёгка спраўляюцца з вырошчваннем вялікага статка, раздаюць па норме згодна ўзроставай катэгорыі камбікорм, муку, сілас. У дапамогу моцным, спрытным рукам уласны конь – рудая Машка, якая дастаўляе ўсё неабходнае на сытны кармавы стол жывёле. Штодзень браты завіхаюцца каля бычкоў, сочаць за іх здаровым станам і робяць усё, каб у кармушках іх гадаванцаў было даволі ўсяго, што спрыяе хуткаму росту і станоўчым прывагам.

В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика