Аляксандр Чарнякоў: калі любіш сваю справу, цяжкасці зусім не перашкода

Працу ў сельскай гаспадарцы нездарма называюць самай цяжкай. Фізічных намаганняў трэба прыкладаць шмат. Але калі любіш сваю справу, гэта зусім не перашкода.

Так лічыць жывёлавод КСУП «РоўкавічыАгра» Аляксандр Чарнякоў, які працуе ў галіне ўжо 19 гадоў. Пад яго пільным доглядам знаходзіцца самая «неспакойная» катэгорыя маладняку з 3 да 7 месяцаў. Кожны дзень трэба сачыць за наяўнасцю ў кармушках мела і саляных камянёў, раздаваць кармы, праводзіць кантрольнае ўзважванне цялят, прыбірацца ў загонах.

Прафесія даглядчыка маладняку на ферме толькі на першы погляд здаецца не патрабуючай асаблівых ведаў. Але гэта не так. Трэба правільна падбіраць рацыён для цялят, бо любая, нават дробная памылка негатыўна адаб’ецца на прывагах. Патрэбны і навыкі з галіны ветэрынарыі. Жывёла можа захварэць і будзе патрэбна эфектыўная дапамога да прыбыцця ветурача. Турбот шмат, але нельга забываць праяўляць пяшчоту. Цяляткі, нібы малыя дзеці, вельмі чулліва адносяцца да гэтага.

У адказнага працаўніка і вынікі добрыя: сярэднесутачныя прывагі складаюць 780 грамаў. А яшчэ ён ніколі не адмаўляецца дапамагчы калегам, калі трэба кагосці замяніць, і справу выконвае добрасумленна.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика