Трудовые династии – богатство и гордость чечерской земли

Виктор и Марина Лимонтовы
Золотой фонд и надежная опора директора ОАО “Отор” Татьяны Струк — это крепкий и дружный коллектив. Все, от сторожа до главного специалиста, выполняют общее важное дело – производят сельскохозяйственную продукцию для укрепления финансовой устойчивости хозяйства и обеспечения продовольственной безопасности страны.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Браты Сяргей і Міхаіл Мінянковы – аксакалы сваёй справы і незаменныя працоўныя кадры. За рулём сельскагаспадарчай тэхнікі праторылі шмат сцяжынак па отарскіх палетках, успахалі тысячы гектараў глебы, намалацілі і перавезлі не адну тысячу тон збожжа. Любы цыкл сельскагаспадарчых работ паддаецца сіле іх трактароў і напорыстасці характару. Людзі ад зямлі – так называюць тых, хто на ёй нарадзіўся, вырас і працуе. Такімі з’яўляюцца Сяргей і Міхаіл Мінянковы, бо менавіта іх вопытам, стараннямі і прафесіяналізмам гартуецца працоўная слава раёна.
Михаил Миненков Сергей Миненков
У аператара машыннага даення Марыны Лімантавай не проста старанныя і працавітыя рукі. Каб атрымаць высокія надоі малака і ўтрымліваць пагалоўе ў належным стане, неабходны яшчэ вялікая адказнасць, дысцыпліна і пяшчота жаночага сэрца. Яна ў дадатак шматдзетная маці – у Марыны Віктараўны 5 дзяцей і чакаецца папаўненне. Таму клопату хапае. Але калі побач блізкі чалавек і надзейная апора, то праца ў радасць. Разам з мужам Віктарам, слесарам даільнай устаноўкі, на ферму і назад, разам дзеляць турботы насычанага дня і прыемныя хвіліны вытворчых здабыткаў.
Выконваць працоўныя задачы на выдатна жывёлаводу Ірыне Звярковай дапамагаюць сумленныя адносіны да абавязкаў, гаспадарскі падыход і любоў да таго, чым занятыя рукі і сэрца амаль увесь светлавы дзень. А гэты клопат для Ірыны Пятроўны – яе рагатыя падапечныя: цяляткі ад 60 да 80 галоў ва ўзросце ад нуля да 3 месяцаў, якіх трэба накарміць і прыгалубіць. І, пакуль жанчына завіхаецца каля домікаў халоднага вырошчвання, муж Васіль вартуе вялікі грамадскі статак на ферме і сочыць, каб у жывёлы было ўсё ў парадку і на вытворчую тэрыторыю не пракраўся зламыснік.

Сын і бацька Хомчанкі жыццё на вёсцы лічаць сваім лепшым выбарам, як і прафесію хлебароба, і дзеля працвітання малой радзімы не шкадуюць ні сіл, ні часу. У Аляксея стаж механізатара пакуль невялікі, але працоўная слава ўжо крочыць па яго слядах, ён неаднойчы выходзіў у лідары на жніве. А для Анатоля Пятровіча вопыт кіравання тэхнікай пераваліў за трэці дзясятак, яму па плячы любыя задачы. І радасна глядзець, як сын збірае ўраджай, а бацька перавозіць залатое збожжа на зернеток.
Алексей Хомченко Анатолий Хомченко
Кіраўніцтва ААТ “Отар” дзячыць за добрую працу жывёлаводу Матнявіцкай МТФ Святлане Філько і яе мужу, механізатару Аляксею Патапенку. Узяўшы гаспадарку пад сваё крыло, Таццяна Струк ускладала надзеі на паразуменне і падтрымку калектыву. І не памылілася: у “МатнявічыАгра” ўмеюць працаваць ад душы і з душой. Святлана выпойвае малых цялят, назірае за іх ростам і самаадчуваннем. А Аляксей Віктаравіч круглы год на амкадоры на пагрузцы кармоў, трамбоўцы сіласных ям, складзіраванні навозу і іншых работах. Адметнасць сямейнага дуэта – вытрымка, пазітыў і цвёрдасць духа.


Для настаўніка Отарскай школы Дзмітрыя Міхайлава прафесія педагога – спецыяльнасць і асноўнае рабочае месца, а хлебароб – прызванне і прага душы. Дзіма на ўборцы зерневых у “Отары” аддаў ужо 10 сезонаў, змяніўшы бацьку і аказваючы падмогу отарскім аграрыям і сваім дзядзькам. За сына шчыра радуецца маці. Таццяна Міхайлаўна больш трох дзесяцігоддзяў працуе сакратаром прыёмнай дырэктара. Праз яе рукі праходзяць сотні лістоў, загадаў, рабочай дакументацыі і рознай карэспандэнцыі. Пунктуальнасць, уважлівасць, дыпламатычнасць і прафесійнае майстэрства спрыяюць усё рабіць як трэба.


Працоўная дынастыя Новікавых – флагман на Сапрыцкай МТФ. Ягор прыйшоў у гаспадарку маладым спецыялістам на пасаду ветурача і працуе тут ужо шосты год. Яго сёстры, даярка Галіна Талкачова і жывёлавод Ніна Новікава, у прафесіі даўно. Ферма для іх – другі дом, куды яны ідуць з жаданнем і добрым намерам. Добрасумленныя і безадказныя працаўнікі, моцная і згуртаваная каманда.

У “Отары” ганарацца людзьмі, якія не баяцца цяжкасцей і паказваюць працоўны прыклад. Усе яны вартыя добрых слоў і ўшанавання, бо ў напружанай вясковай працы не надламілі волю, не апусцілі рук і не згубілі ўпэўненасці, што іх прафесія – самая важная і запатрабаваная.
Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора