ПАЎСТАГОДДЗЯ АДДАДЗЕНА ПРАЦЫ

Працоўны стаж жыхаркі аграгарадка Залессе, працаўніцы тыла Вольгі Васільеўны Калачовай складае палову стагоддзя. Чаго толькі не вынеслі яе старанныя рукі за гэты час – з віламі, касой, лапатай, у паляводчай брыгадзе і ў галіне жывёлаводства давялося шчыраваць жанчыне, каб забяспечыць сям’ю куском хлеба і ўнесці сваю лепту ў стварэнне дабрабыту мясцовай гаспадаркі. Намаганні перадавой работніцы былі адзначаны медалямі “Ветэран працы” і “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў”, нагруднымі значкамі “Ударнік 10-й пяцігодкі”, “Пераможца сацспаборніцтва 1976 года”, “Ударнік камуністычнай працы”, “За доблесную працу ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна”. На гэтым тыдні жанчына адзначыла сваё 85-годдзе, з чым яе сардэчна віншавалі старшыня райсавета ветэранаў Пётр Мельнікаў, дырэктар ЧТЦСАН Аляксандра Бацанава і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Цімафей Чарнянкоў. Гасцей хаты Вольга Васільеўна сустрэла шчыра і са слязамі на вачах. Такой увагі яна не чакала і была вельмі ўдзячна за прывезеныя падарункі і святочныя віншаванні. Як аказалася, пенсінерка, нягледзячы на сталы ўзрост, яшчэ трымае хатнюю гаспадарку і па меры магчымасці аказвае дапамогу КСУП “Звязда” ў пераборцы бульбы, выходзіць на сушку зерня і інш. Яна выказала непаразуменне і лёгкі папрок у адрас тых, хто сёння мае і добрае здароўе, і маладыя гады, але адказваецца працаваць і вядзе асацыяльны вобраз жыцця. Увесь яе жыццёвы шлях звязаны з клопатам аб грамадкім, з турботамі на карысць дзяржавы. І за гэта ёй нізкі паклон!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика