Дошка гонару на ўборцы зерневых культур па стану на 18 ліпеня 2013 года.

СЯРОД КАМБАЙНЁРАЎ на першым месцы экіпаж камбайна у складзе Алега Ананенкі і Івана Гардзеенкі з КСУП “Вазнясенск”, які на КЗС-1218 убраў 198,2 гектара і намалаціў 375,8 тон зерня. Другімі ў хлебным маршы сталі аграрыі той жа гаспадаркі – Аляксандр Ананенка і Дзмітрый Гецікаў, намалаціўшыя на камбайне КЗС-1218 263,4 тоны зерня з 141,9 гектара плошчы. Літаральна дыхаюць калегам у спіну зноў жа вазнясенскія хлебаробы – браты Віктар і Юрый Вараб’ёвы, паказчык іх намалоту складае 197,1 тона з 106,7 га.
Вызначыліся на хлебнай ніве наступныя МАЛАДЫЯ ЭКІПАЖЫ: камбайнёры Міхаіл Міхалкоўскі і Міхаіл Капылец з КСУП “Вазнясенск”, якія на камбайне КЗС-10К з плошчы 60,5 га намалацілі 128,9 т зерня. На другім месцы працаўнікі ААТ “Отар” – экіпаж у складзе Аляксандра Аксёненкі і Дзмітрыя Сядова (на камбайне КЗС-10К з 61 га сабралі 126,5 т), а Канстанцін Філіпенка і Андрэй Стош з ААТ “МатнявічыАгра” на камбайне КЗС-10 намалацілі 58,2 т з 28,8 га пасеваў.
НА АДВОЗЦЫ ЗЕРНЯ ў правафланговых вадзіцель з КСУП “Батвінава” Пётр Ядчанка, які на МАЗ-555-142 перавёз 267,1 тону новага ўраджаю. Другое месца за роўкавіцкім перадавіком вытворчасці – машынай МАЗ-555-102 Сяргей Пыркоў даставіў на зернеток 261,0 тон зерня. Замыкае тройку лідараў Канстанцін Цімашэнка з КСУП “Звязда”, які на машыне МАЗ-555 адвёз ад камбайнаў 219,0 тон.
У ліку МАЛАДЫХ ВАДЗІЦЕЛЯЎ Сяргей Патапаў з КСУП “Вазнясенск” – на МАЗ-5551 ён перавёз 563,5 тон зерня. За ім ідзе Андрэй Багінскі з КСУП “Палессе” – трактарам МТЗ-82 ён перавёз 174,5 тоны, а трэці ў гэтым спісе Аляксандр Пяўнёў з ААТ “МатнявічыАгра” – на МАЗ-605 перавёз 172,6 тон.
Лепшым АПЕРАТАРАМ СУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК прызнаны Вячаслаў Залаты з КСУП “Батвінава”, які на ЗСК-15 высушыў 570 тон зерня.
Пальму першанства па ўраджайнасці рапсу заваяваліААТ “Отар” – 21,7 цэнтнераў з гектара, КСУП “Звязда” – 17,1 ц/га і ААТ “МатнявічыАгра” – 14,4 ц/га.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика