У раёне рыхтуюць тэхніку на лінейку гатоўнасці

Для інжынернай службы сяльгаспрадпрыемстваў Чачэршчыны зіма – перыяд актыўнай падрыхтоўкі да вясенняй пасяўной кампаніі. У гэтыя дні аграрыі занятыя на рамонце трактароў і агрэгатаў.

Найбольш важная задача на сёння – прывесці ў належны стан энерганасычаную тэхніку, якая першай выйдзе на палеткі, як адзначыў начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці ўпраўлення райсельгасхарчу Віктар Братачкін. З гэтай работай механізатары спраўляюцца на мехдварах сваіх гаспадарак, а калі не хапае ўласных сіл і магчымасці, вырашыць праблему дапамагае калектыў агратэхсервісу. Над дыскатарам, раскідвальнікам арганічнага ўгнаення і камбінаваным пасяўным агрэгатам варожаць вопытныя слесары, каб механізмы не давалі збою, маторы гудзелі роўна і не было перашкод падчас важных сельскагаспадарчых клопатаў. Тым часам два трактары «Беларус-3022» рыхтуюць да тэхагляду спецыялісты Гомельскага аграсервіснага цэнтра. Там маецца ўсё неабходнае абсталяванне для правядзення больш паглыбленага, якаснага рамонту, настройкі вузлоў і дэталей. Яшчэ дзве адзінкі поўнакамплектных памагатых гаспадарак «МатнявічыАгра» і «Палессе» ў працэсе аднаўлення. «Своечасова і аператыўна на лінейку гатоўнасці вывелі тэхніку отарскія працаўнікі, – тлумачыць Віктар Аляксеевіч. – Тут праведзены ўсе асноўныя мерапрыемствы, канчатковую рысу гэтаму працэсу падводзіць мелкі касметычны рамонт. У «Звяздзе» чакаюць спецыялістаў, якія выйграюць тэндар і давядуць за належнага стану імпартныя агрэгаты. Адрапартаваць аб завяршэнні падрыхтоўкі энерганасычаных трактароў да веснавых сезонных работ гаспадаркам трэба да 1 сакавіка».

На другім этапе ў працаўнікоў вёскі забеспячэнне стабільнага руху колаў агратэхнічнага комплексу «ROSA», а потым хлебаробы возьмуцца за глебаапрацоўчыя прычапныя агрэгаты – да выхаду на ворыва належыць падрыхтаваць 14 адзінак. Як зацвердзіў Віктар Братачкін, справа не стаіць на месцы, людзі стараюцца, з раённага бюджэту выдзяляюцца сродкі на набыццё запасных частак. Ёсць упэўненасць, што ў пасяўную кампанію Чачэршчына ўвойдзе ў тэрмін і пры поўнай гатоўнасці.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика