Стараннямі дае жыццю пачатак

Шлях да вялікага малака на малочна-таварных фермах доўгі і карпатлівы, а пачынаецца ён з нараджэння цяляці. І добра, калі на свет з’явіцца здаровая і пародзістая жывёла.

Аб гэтым вось ужо некалькі гадоў клапоціцца на МТФ «Падлужжа» сяльгаспрадпрыемства «Вазнясенск» тэхнік-асеменатар Марына Рашэтнікава. Ад яе ўважлівасці і дакладнай дзейнасці залежыць, наколькі пагалоўе будзе вялікім і прадуктыўным. Сёння тут утрымліваецца 702 галавы рэпрадуктыўнага статка. Важна не прапусціць момант, калі каровы пойдуць у ахвоту. У Марыны Мікалаеўны за час яе практыкі напрацаваны вопыт і зоркае вока. Упэўніўшыся, што жывёла гатова да апладнення, у ход ідуць прэпараты, а яшчэ – увага, клопат і жаночая пяшчота. За месяц неабходна асемяніць 60-80 рагуль, а потым прасачыць за своечасовымі родамі. Для гэтага ў жанчыны маецца графік ацёлаў. У студзені, напрыклад, рыхтуюцца даць прыплод 45 цельных буронак. Адказны падыход да такой далікатнай справы дае неблагія вынікі – на 100 матак 92 цяляці. І цякуць малочныя рэкі ў «Падлужжы» багатай плынню: тэмп росту па валавому надою да ўзроўню мінулага года склаў 122 працэнты. Удой на адну фуражную корову павялічыўся амаль на тысячу кілаграм і дасягнуў лічбы 4816 кг. У агульны ланцуг вытворчых здабыткаў укладзены турботы ўсяго калектыву, ад загадчыцы да даглядчыка. І доля намаганняў Марыны Рашэтнікавай – адзін з важкіх.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика