ПРАЦАВАЦЬ НА ПЕРСПЕКТЫВУ

Вынікі работы ў сферы жывёлагадоўлі за мінулы месяц і за першае паўгоддзе 2009 года былі падведзены на мінулым тыдні. Разбор формы №12 праводзіўся на базе УП “Отар”, а перад гэтым спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі, кіраўнікі сельгаспрадпрыемства і ўсе адказныя азнаёміліся з метадамі ўтрымання БРЖ у кашарах КСУП “Звязда”, дзе прывагі бычкоў на адкорме дасягаюць 1200 гр. у суткі. Падзівіліся сяльгаснікі і так званаму “ноу-хау” – магутнай нямецкай зернесушылцы. Новая “Рэал-36” здольна пераапрацоўваць 36 тон зерня ў гадзіну і знізіць за гэты час вільготнасць зерня на 5%. Прысутным таксама паказалі прыбор для вымярэння вільгаці зерневых культур. З боку старшыні райвыканкама І.І.Кома паступіла прапанова закупіць такую карысную прыладу ў кожную гаспадарку.
Што датычыць паказчыкаў работы па надоях малака за мінулыя 6 месяцаў, то сітуацыя не выклікае радасці – сабекошт прадукцыі значна перавышае ўзровень заработнай платы. Як мяркуе начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі А.В.Чарненка, гэта звязана з прыпіскамі па надоях, або вынік халатных адносін спецыялістаў на месцах. Працэнт таварнасці не адпавядае паказчыкам па вытворчасці малака, а гэта значыць – губляюцца мільёны грошай. Найбольш стратнымі былі названы гаспадаркі “Нісімкавічы”, “Звязда”, “Роўкавічы” і “Палессе”.
Па-добраму пазайздросцілі сяльгаспрамыслоўцы аператарам машыннага даення КСУП “Звязда”, якія ўжо ў кастрычніку будуць працаваць у новых умовах, па новых тэхналогіях, на новым абсталяванні. Сучасныя хлявы з камп”ютэрнымі ўстаноўкамі, мадэрнізаваныя малочныя блохі, кормасховішчы на 7 тысяч тон будуюцца тут паскоранымі тэмпамі.
У ходзе размовы шмат гаварылася пра забеспячэнне якасці малака і мяса, у тым ліку на наяўнасць у прадуктах вытворчасці антыбіётыкаў і іншых медпрэпаратаў, у сувязі з чым рэкамендавана набыць у кожную гаспадарку прыборы па першаснаму даследванню малака, для дойнага статка закупіць ашыйнікі для абазначэння хворых кароў і тых, што знаходзяцца на лячэнні, акты па здачы жывёлы на ўбой павінны завярацца подпісам прадстаўніка санітарнай службы і інш. Што датычыць работы на палетках, то да 15 жніўня палі неабходна засеяць азімым рапсам. Няма часу драмаць на ўборцы зерневых – з 8.00 тэхніка павінна дзяжурыць каля жытнёвых клетак, гатовая ў любую хвіліну падмяць магутнымі жаткамі залатыя каласы хлеба. Аператыўнасць правядзення ўборачнай кампаніі дапаможа ўправіцца са жнівом у вызначаныя тэрміны з найменшымі стратамі, а ўлічваючы капрызнае надвор”е, марудзіць няма калі.
На разборы формы гучала шмат патрабаванняў і рэкамендацый, парад і прапаноў, пры бездакорным выкананні якіх можна наладзіць стабільную работу па вытворчасці сельгаспрадукцыі ў раёне.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика