ЛІДЭРАЎ ВЫЗНАЧЫЦЬ ЧАС

У КСУП “Палессе” надвор’е дазволіла выйсці на жытнія палеткі толькі напачатку гэтага тыдня. Акрамя таго, тут яшчэ даспявае пшаніца, авёс і зерне-бабовыя. Пра ўраджайнасць пакуль казаць рана, на жыце ж у першыя дні яна склала 27,5 цэнтнераў з гектара. Гаспадарка багатая на чатыры камбайны. Прычым, у гэты сезон паставілі «на ногі» амаль што рарытэт – Дон -1500, які ўжо гады два атрымліваў асалоду ад адпачынку. А кіраваць ім даручылі вопытнаму, хоць і маладому камбайнёру – В.Міхаленку. Дапамагае Віктару Дзяніс Яначкін толькі першы сезон. Як бачна, у сельгаспрадпрыемстве абменьваюцца працоўным вопытам не толькі людзі, але і тэхніка. На адзін камбайн нагрузка складае крыху больш за 200 гектар. Усяго 900 га збожжа трэба зжаць гэтым летам. Знаёмімся з “капітанамі” стальных каравэл. Да прыкладу, у мінулым годзе лідзіраваў экіпаж братоў Аляксандра і Дзмітрыя Яначкіных (на здымку). “Як школу скончыў, так і працую ў гаспадарцы. Падчас уборачнай на камбайне, а ў астатні перыяд – вадзіцелем”, – расказвае пра сябе старэйшы Аляксандр, які больш за 20 гадоў прысвяціў сельскай гаспадарцы. Дзмітрый жа пяты сезон завіхаецца поруч з братам. А КЗС “Палессе”-10 атрымалі ў мінулы сезон, таму і першынство механізатараў апраўдана. У гэтым жа годзе новы КЗС “Палессе” -1218 дастаўся Леаніду Саўчанку і Аляксандру Мельнікаву, у якіх таксама маецца неблагі камбайнёрскі вопыт, хоць і атрыманы з пэўнымі перапынкамі. Лідэраў вызначыць час. Для ўсіх жа працаўнікоў, задзейнічаных на ўборцы, распрацаваны аднолькавыя ўмовы. А гэта значыць, што не толькі заробак будзе дастойны, але і ў свой час уласнае збожжа камбайнёраў-гаспадароў дазваляецца малаціць бясплатна і ў першую чаргу.
Наталля СУВАЛАВА

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика