Гонар і слава чачэрскага краю – хлебаробы

Падарункі, кветкі, песні, сардэчныя віншаванні і словы падтрымкі працягваюць паступаць у адрас аграрыяў раёна, перасігнуўшых тысячны рубеж па намалоту і на адвозцы збожжа.

Кіраўнікі гаспадарак, раённыя ўлады, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, школьнікі і артысты вязуць на мехдвары і на залатую ніву сваю павагу і прыязнасць хлебаробам за іх любоў да роднай зямлі, за кароткія ночы і доўгі працоўны дзень пад гарачымі промнямі сонца. Адзін за другім выходзяць у лідары маршалы хлебных палеткаў, збіраючы ў агульны каравай каштоўныя зярняты новага ўраджаю. Кожны з іх варты самых высокіх узнагарод, але самае важнае, што вядзе іх да поспеху – уменне працаваць зладжана, старанна і на карысць. Іх клопат цяжкі і складаны, іх думкі пра дабрабыт і стабільнасць, іх мэта высакародная. Дзякуй героям жніва і нізкі паклон!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика