Артысты дораць аграрыям настрой

Вясковаму чалавеку, занятаму на земляробчых работах, не стае часу на адпачынак, а тым больш, каб наведаць культурна-масавае мерапрыемства, паслухаць добрую песню.

Таму спевакі і музыканты самі едуць да хлебаробаў з хвілінкамі прыемнай перадышкі, разам з канцэртным нумарам дораць часцінку свайго сэрца, дзеляцца талентам і пазітыўным настроем.
Адкрытай удзячнай усмешкай, цудоўнай мелодыяй, артыстызмам і сваім імпэтам зараджаюць аграрыяў азартам і бадзёрасцю на ўвесь дзень. Ці то на мехдвары, ці на жніўных палетках артысты вечарам і на світанку прабіваюць паветра зычнымі галасамі, абуджаючы наваколле і заклікаючы працаўнікоў вёскі на стваральны рух, да ўдалага фінішу ўборачнай кампаніі. А галоўная песня ў гэтыя хвіліны – песні пра хлеб і любоў да бацькоўскай зямлі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика