РАПСАВАЯ “РАПСОДЫЯ”

На зернетаку ў Старых Малынічах (КСУП “Вазнясенск”) ужо перапрацавана больш за 80 тон рапсу. І калі на поле тэхніка выходзіць часам і а дванаццатай гадзіне, то зернесушылка пачынае працаваць звычайна а восьмай. І так недзе да поўначы. Адным словам, каб прасушыць зерне, трэба больш часу, чым на тое, каб яго сабраць, згаджаецца са мной загадчык токам В.М. Пліскачэўскі.
З 170 гектараў, засеяных рапсам, амаль палова плошчы ўбрана. На палях завіхаюцца камбайнёры Аляксандр Роеў, Аляксандр Ананенка, Аляксандр Драбышэўскі са сваімі маладымі памочнікамі. А пакуль камбайны снуюць туды-сюды, збіраючы каштоўныя дробненькія зярняткі, ужо абмалочаныя і прасушаныя чакаюць свайго часу на складзе, адкуль будуць потым адпраўлены на перапрацоўку. Яшчэ зімой, расказвае галоўны аграном сельгаспрадпрыемства, заключалася дамоўленасць з маслазаводамі. Так, дзяржзаказ прадугледжвае продаж рапсу ААТ “Витебский МЭЗ” і мазырскай «Припять». Сюды трэба рэалізаваць 100 тон рапсавага зерня, астатняе, як кажуць, па ўласнаму меркаванню. Яшчэ некалькі дзён – і папярэдні перыяду зернеўборкі этап скончыцца. А там сярод каласкоў і палосак саломы будзе снаваць значна больш тэхнікі і людзей.
Наталля СУВАЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика