Пра жыццё і лёс пяе «Жывіца»

Хто ў раёне не ведае завадны, энергічны і пазітыўны раённы ветэранскі хор «Жывіца»! Артысты калектыву паланілі ўсіх, хто хоць раз апладыраваў іх выступленням.
У гэтым годзе «Жывіца» адзначыла 10-годдзе з дня заснавання. Ідэя стварыць хор ветэранаў належыла жыхарцы горада Людміле Лагойкінай, якая звярнулася з адпаведнай просьбай да раённых улад. Усё для таго, каб людзі пенсійнага ўзросту не засталіся без увагі, каб маглі наладзіць свой вольны час і не аказацца ў адзіноце, на абочыне грамадскага жыцця. Добры пачын быў падтрыманы. З ахвотай падхапіла прапанову дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва Аляксандра Бацанава. Кіраўніком гурта прызначылі спецыяліста ТЦСАН Ірыну Мінянкову. Першымі заклалі падмурак сучаснай творчай суполцы Людміла Лагойкіна, Любоў Асьмакова, Зінаіда Сілкіна, Раіса Пінчук, Марыя Кавалёва, Валянціна Васільева і Ніна Камісарава. Гарманіст Васіль Казлоў 8 гадоў падбіраў для артыстаў музычныя акорды на двухрадцы. Зараз састаў «Жывіцы» – 12 чалавек, самай маладзейшай з якіх крыху больш за 60 гадоў, а доўгажыхару Таццяне Блохавай – 81…

Продолжение читайте в следующем номере ЧВ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика