НА СЦЭНЕ – СУПЕРСТАР!

Пацвердзілі заслужаны статус супер-супер таленавітых майстроў песенна-музычнага мастацтва ўдзельнікі відовішчнага, яркага, неардынарнага творчага праекту “Ты – суперстар!”.
У канцэртнай праграме, прымеркаванай да Дня Канстытуцыі РБ, прымалі ўдзел не толькі масцеравітыя і прафесіянальныя культ-работнікі, але і звычайныя прыхільнікі эстраднай мелодыі, работнікі дзяржапарату. На гэты раз чачэрскага гледача выканаўцы паланілі музычнымі нумарамі ў некалькі незвычайнай апрацоўцы, атмасфера свята была падобна на казачную. У пары з Верай Дзем’яновіч выступаў Сяргей Цюваеў, Юлія Басаргіна спявала з Ігарам Асіпцовым, у дуэце з Аленай Фенік быў Уладзімір Пудаў, Марыя Мамекіна чаравала аўдыторыю разам с Валянцінай Буланавай, а з імі паказаў сябе ў новым амплуа Дзмітрый Жлоба. Цімафею Чарнянкову дапамагалі артысты калектыву “Чачэрцы”, а таксама выйшлі на сцэну за “камсамольскім” лідарам актывісты маладзёжнага руху. Людміла Трубачэнка прадстаўляла свой нумар з Раманам Паспалітам, Аляксандрам Юрчыкам і Сяргеем Чытаковым. Што і гаварыць – зала была не проста прыемна ўражана, а сур’ёзна здзіўлена – такога феерверку таленту, святла, насычаных фарбаў, арыгінальнага акцёрскага майстэрства не чакаў ніхто. Пакуль артысты рыхтаваліся да наступнага нумара, запаўнялі кароткія перапынкі і выступалі на падпеўках госці з г.п. Карма. Яны таксама парадаваліся за сваіх калег і сяброў-чачаран.
Узнагароджванне ўдзельнікаў творчага праекту “Ты – суперстар!” праходзіла па намінацыях. На гэты раз журы разгубілася – каму ж прысвоіць Гран-пры? І вырашылі не выдзяляць нікога асобна, бо ўсе спевакі былі на вышэйшым узроўні. Яны прадэманстравалі самыя лепшыя свае здольнасці і даказалі, што могуць не толькі добра выконваць працоўныя абавязкі і быть дакучлівымі чыноўнікамі. Удзельнікі атрымалі падарункі і Ганаровыя граматы.
Аддзел культуры райвыканкама выказвае падзяку раённаму цэнтру творчасці дзяцей і моладзі за дапамогу ў прадастаўленні сцэнічных касцюмаў і дэкарацый.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика