БУДЗЕ НАВАСЕЛлЕ

Да канца года ў КСУП “Палессе” на МТФ “Балсуны” жывёлаводы будуць адзначаць наваселле – у хуткім часе тут плануюць здаць пад ключ новае памяшканне для ўтрымання жывёлы на 200 галоў. Гэта вельмі важна, улічваючы той факт, што ў цэлым прырост пагалоўя па гаспадарцы склаў 300 адзінак, у тым ліку за мінулы месяц на ферме нарадзілася 100 цялят. Таму разам з сухастойным пагалоўем знойдзецца месца і ім. Узвядзенне аб’екта праводзіцца гаспадарчым спосабам з дапамогай падраднай будаўнічай арганізацыі “ЭХОД”. На думку старшыні сельгаспрадпрыемства Ганны Гарбачовай, гэта дасць магчымасць вызваліць памяшканні, дзе адчуваецца перанасычанасць жывёлай і дазволіць праводзіць догляд за статкам у больш камфортных умовах. Закранаючы тэму паляпшэння ўмоў працы жывёлаводаў, Ганна Мікалаеўна адзначыла, што ў гэтым годзе на ферме в.Балсуны добраўпарадкавана яшчэ адно дадатковае бытавое памяшканне для адпачынку. А працэс кармлення жывёлы механізаваны – дзейнасць работнікаў аблегчыў кормараздатчык. Добрым паказчыкам кіраўнік гаспадаркі назвала наўянасць больш за 50 галоў першацёлак, за якімі ажыццяўляе догляд аператар па адкорму жывёлы Наталля Дзямідава. Так што тут чакаюць вялікага малака.
Наперадзе пэўныя добрыя перамены і на МТФ “Палессе”. У планах бліжэйшых месяцаў будаўніцтва малочнага блока і двух хлявоў. Сродкі на дадзеныя мэты ўжо выдзелены. Дарэчы, Ганна Мікалаеўна выказала вялікую падзяку старшыні райвыканкама Івану Кому за фінансавую падтрымку і паразуменне.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика