СОНЕЙКА НА ТОНКАЙ НОЖЦЫ

На палях Чачэршчыны адкрываецца нязвыклая воку выява: насустрач пяшчотным промням сонейка цягнуцца жоўтымі галоўкамі высокія сцябліны сланечніка. Для нашага раёна гэта сельскагаспадарчая культура стала сёлета новым відам прамысловай дзейнасці ў сферы раслінаводства. Асноўнае прымяненне сланечніка — выпрацоўка масла, якое выкарыстоўваецца ў ежу і для тэхнічных патрэб. Гідрагенізацыяй масла сланечніка атрымоўваюць маргарын. А вось адыходы вытворчасці гэтай культуры, жмых і шрот, выкарыстоўваюць як харчовую дабаўку пры кармленні жывёлы. Бо гэты высокабялковый прадукт вельмі карысны, з высокім утрыманнем пратэіна, фосфара, калія, вітамінаў групы В і Е. Усяго ў раёне пасеяна 787 гектараў сланечніка, найбольш вялікія яго плошчы адведзены ў КСУП “Звязда” – 180 га і ААТ “Отар” – 130 га. Як паведамілі спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, пры ўмове правільнага вырошчвання і перапрацоўкі гэтай культуры, яна будзе выкарыстана па свайму прамому прызначэнню. Своеасаблівая біялагічная дабаўка ў рацыёне жывёлы дапаможа павысіць прадуктыўнасць малочнага статка. Хаця, як пагаджаюцца аграрыі, тэхналогія вырошчвання сланечніка значна складаней, бо пры дасягненні раслінай пэўнай вышыні яе апрацоўка магчыма толькі з дапамогай паветранай тэхнікі. Да таго ж, пад сланечнік адводзяць пасяўныя палеткі ў севазвароце з разлікам, каб ён вяртаўся на былое месца не раней, чым праз 7-8 гадоў. Але яго карысныя якасці таго вартыя і апраўдваюць укладзеныя намаганні і плён аграрыяў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика