НАДЗЕЙНЫ ГРАМАДСКІ АКТЫЎ

Барацьба за чысціню і парадак на тэрыторыі Нісімкавіцкага сельсавета не спыняецца ні на дзень. Як паведаміла старшыня мясцовага сельсавета Жана Малінава, хутка на сямі новых клумбах у вёсках Бабічы, Сідаравічы, Валосавічы і Нісімкавічы заквітнеюць летнія краскі.

Пры ўездзе ў населеныя пункты ўстанаўліваюцца дэкаратыўная агароджа і спецыяльныя знакі ў выглядзе птушак, жывёл, сонейка і іншае, рыхтуюцца парадаваць вока малыя архітэктурныя формы. Вялікую работу ў добраўпарадкаванні сваёй малой радзімы праводзяць установы адукацыі. У Бабічах, скажам, сіламі педкалектыву і школьнікаў устаноўлены два каптажы на шахтных калодзежах, нісімкавіцкія і сідаравіцкія настаўнікі і вучні сочаць за належным станам месцаў масавага адпачынку насельніцтва. На тэрыторыі сельсавета стала на 18 старых пабудоў менш, а пустуючыя ўчасткі агароджваюцца. Набываюць іншы выгляд і грамадскія могілкі. У вёсках Рудня Нісімкавіцкая і Гаёк праведзена афарбоўка агароджы, а ў Бабічах замянілі 150 метраў на новую. З прыходам летніх месяцаў і цяпла работы ў плане навядзення санітарыі прыбавіцца. І тут ніяк не абысціся без органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. Надзейнымі памагатымі ў гэтай справе з’яўляюцца памочнікі старшыні сельсавета: дэпутат мясцовага Савета дэпутатаў Валянціна Сцяпанаўна Лопухава, былая загадчыца Бабіцкага сельскага клуба Людміла Мікалаеўна Міхалкоўская і іншыя. На іх энтузіазме і высокай грамадзянскай адказнасці трымаецца ўся работа па добраўпарадкаванню.
Для памочніка старшыні сельсавета Анастасіі Іванаўны Гулевіч (на здымку) грамадскія абавязкі таксама не на апошнім месцы. Клапатлівая, актыўная, добразычлівая, яна заўсёды выслухае і дапаможа аднавяскоўцам, арганізуе людзей на ўборку тэрыторыі, пасадзейнічае ў вырашэнні праблем і рэалізацыі сацыяльна-бытавых пытанняў. Анастасія Іванаўна доўгі час была дэпутатам мясцовага Савета дэпутатаў, таму клопат пра дзяржаўнае – у крыві. Добра ведае людзей, бо працавала паштовым работнікам і пастаянна знаходзілася ў кантакце з насельніцтвам. Ні адно вясковае мерапрыемства і добрая справа не абыходзяцца без яе непасрэднага ўдзелу. Яна займалася арганізацыяй работ па добраўпарадкаванню крынічкі, збірала народ на вясковыя сходы. А калі нейкі гаспадар забыўся падкасіць каля дома траву – своечасова напомніць аб гэтым. У вёсцы ўсе 29 падвор’яў – пад яе пільным вокам. А ўласная хата жанчыны – прыклад выдатнага гаспадарання.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика