“белае золата”

Бадай, ніякая сельгаспрадукцыя не прыносіць гаспадаркам столькі грошай кожны дзень, як малако. Зерне трэба вырошчваць некалькі месяцаў, цялятка – некалькі гадоў, а белае золата ідзе на продаж кожны дзень. Значыць, і даход – штодзённы. Нездарма Прэзідэнт нашай краіны звярнуў на гэта ўвагу і паставіў перад сферай аграпрамысловага комплексу задачу рэканструяваць, або пабудаваць кожнай гаспадарцы ў гэтым годзе па адной малочна-таварнай ферме з сучасным тэхнічным абсталяваннем.
– У раёне, згодна пастанове Савета Міністраў РБ № 62 ад 20.01.2012 года, неабходна да 1 снежня здаць пад ключ 7 адрамантаваных ці новых жывёлагадоўчых памяшканняў, – расказвае галоўны спецыяліст па ахове працы і пажарнай бяспецы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама В.Братачкін. – Для правядзення будаўнічых работ з абласнога бюджэту Чачэрскаму раёну выдзелена 890,4 млн. рублёў. За лік уласных сродкаў гаспадаркамі асвоена больш мільярда рублёў. Таксама плануецца набыць у лізінг кожнай адбудаванай ферме малочнае абсталяванне на агульную суму 1 млрд. 482 млн. рублёў. А яшчэ падрыхтавана хадайніцтва ў Гомельскі аблвыканкам аб дадатковым выдзяленні 2 мільярдаў рублёў. Каб наблізіць дзень увядзення МТФ у строй, задзейнічаны не толькі ўласныя будаўнічыя брыгады, але і наёмныя рабочыя. Там, дзе ёсць паразуменне, працэс ідзе. Лідыруе ў гэтым плане ААТ “Отар”, дзе ўжо аб’ём работы выкананы на 85%. Разумеюць дзяржаўную палітыку і кіраўніцтва КСУПаў “Батвінава” і “Вазнясенск” (75%), на 50% ад неабходнага зроблена ў Роўкавічах. А вось не зусім усведамляюць сваю выгаду ў гаспадарках “Палессе” і “МатнявічыАгра”. І дарэмна. Бо карысць відавочна: гэта і стабільны заробак жывёлаводаў, і папаўненне статка, і абнаўленне матэрыяльнай базы, і захаванасць маладняка, і многае іншае. Адным словам, тое, што дазволіць гаспадарцы выйсці на рэнтабельную работу, забяспечыць дабрабыт і фінансавы падмурак, зробіць прадпрыемства моцным і перспектыўным – на языку ў каровы. А для жывёлы трэба ўсяго толькі арганізаваць добрае ўтрыманне і сытнае харчаванне. І рэканструкцыя ферм – галоўны гарант поспеху. Хочацца, каб не толькі кіраўнікі разумелі ўсю важнасць такога падыходу, але і адчувалася дапамога працоўных калектываў, мясцовага насельніцтва. Бо агульны дабрабыт залежыць ад колькасці ўкладзенага намагання кожнага з нас.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика