КАБ ЖЫВЁЛУ НАКАРМІЦЬ

У гаспадарках раёна працягваецца “зялёнае жніво”. Ад забяспечанасці кармавой базы будзе залежаць стан спраў у жывёлагадоўлі. Зімовы час, да якога аграрыі рыхтуюцца зараз, стане самым строгім экзаменам.
Працаўнікі ААТ “МатнявічыАгра” таксама заняты корманарыхтоўкай. Шматгадовыя травы сёлета выдаліся густымі і сакавітымі, своечасова выканана іх падкормка азотнымі тукамі. З запланаваных 650 тон сена ўжо назапашана 100.
– Таксама трэба назапасіць 5 тысяч тон сенажу. – расказвае кіраўнік гаспадаркі С.Шведэнка. – Я ўпэўнены, справімся. Бо калектыў, што заняты на дадзеным участку, вельмі старанны. На корманарыхтоўчым камбайне працуе Аляксей Панасенка, на касьбе – Сяргей Ляднёў і Валерый Цярэшчанка, на агрэгаце ГВБ-6 (граблі) – Аляксандр Кірэеў. Адказна адносяцца да выканання сваіх абавязкаў вадзіцелі на адвозцы сянажнай масы Аляксандр Паўлюкоў, Леанід Панцялеенка і Пётр Мельнікаў.
Нарыхтоўка кармоў – працэс доўгатэрміновы. Ён займае амаль увесь летні перыяд, будзе працягвацца увосень. Трэба не толькі забяспечыць неабходны аб’ём, але і захаваць якасць корму, зрабіць яго разнастайным. У сельгаспрадпрыемстве плануецца атрымаць яшчэ і 17 тысяч тон кукурузнага сіласу. Каралева палёў размешчана на плошчы 1200 гектараў. З іх 300 адведзена на зерне, а астатняе – на корм жывёле. Каб гэта сельгаскультура дала добры ўраджай, выконваюцца ўсе патрабаванні агратэхнічнай тэхналогіі.
У гэты ж час ажыццяўляецца догляд і за іншымі пасевамі – сояй, сланечнікам і зерневымі. Выконваецца іх апрацоўка ад пустазелля.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика