на хлебнай ніве

Са зменай пары года змяняюцца і працоўныя клопаты механізатара КСУП “Батвінава” Юрыя Болдырава. Зімой ён перавозіць сена і салому, летам яго можна ўбачыць на адвозцы зялёнай масы, восенню старанны аграрый вядзе па залатой ніве зернеўборачны камбайн, а вясной – ён у першых радах на ўзорванні глебы, з дыскатарам і сеялкай. Вось і ў гэтым годзе прозвішча стараннага перадавіка вытворчасці пастаянна на слыху. Не паспелі адсеяцца батвінаўскія хлебаробы на палетках з яравымі культурамі, як памянялі на тэхніцы прычапныя агрэгаты і выязджаюць на сяўбу соі. Спяшаецца ў поле на сваім надзейным памагатым “Беларус” – 3022 і Юрый. Прызнаецца, што сёлетняе надвор’е некалькі ўскладніла вясенне-пасяўныя работы, але надзею на добры ўраджай не пахіснула: цяжкая праца хлебаробская не павінна прапасці дарэмна.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика