ЯК ЗАРАБІЦЬ МІЛЬЁН

Механізатары ААТ “МатнявічыАгра” ведаюць, якім чынам можна палепшыць свой дабрабыт і зарабіць у кароткі тэрмін адзін мільён рублёў. Як расказаў дырэктар гаспадаркі Сяргей Швядэнка, з мэтай стымулявання працы хлебаробаў тут былі рапрацаваны ўмовы правядзення вясенне-палявых работ і прадугледжаны меры заахвочвання. Згодна распрацаваных мерапрыемстваў, калі аграрыі завершаць сяўбу ранніх зерневых да 15 красавіка якасна, без парушэнняў тэхналогіі і працоўнай дысцыпліны, то ўсе, хто займаўся ўнясеннем тукаў і арганікі, падрыхтоўкай глебы і непасрэдна выходзіў на палі з сеялкай, атрымаюць прэмію ў памеры вышэй адзначанай сумы, не ўлічваючы заробку. А за адзін дзень, запэўніў Сяргей Мікалаевіч, механізатары сёння атрымоўваюць у сярэднім па 200 тысяч рублёў. Ну, ці ж гэта не стымул, каб рана ўстаць і позна легчы? Усяго ў гаспадарцы неабходна пасеяць ранніх зерневых культур на плошчы 340 гектараў. Калі паднатужыцца, то да Вялікадня зярняткі лягуць у рыхлае ворыва і пачнуць рыхтавацца за каласавання. А земляробы гаспадаркі змогуць задаволена пацерці рукі – прэмія, лічы, ужо ў кішэні.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика