хвіліны радасці і свята

Вось ужо 18 гадоў працуе ў заслужаным калектыве “Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі” доктар мастацтвазнаўства, прафесар Вольга Дадзіёмава. На пытанне адносна таго, што, на яе думку, даюць жыхарам маленькіх гарадоў такія творчыя акцыі і чаму іх вучыць класічная беларуская музыка, яна шчыра адказала:
– На мой погляд, гэтыя сустрэчы нясуць слухачам промні вытанчанага элітнага мастацтва і жывы гук высокай музычнай культуры, мы ажыццяўляем асветніцкі рух па папулярызацыі беларускай класічнай музыкі. Але, лічу, што аналагічныя акцыі карысныя і для нас, артыстаў. Мы знаёмімся з цікавымі і шчырымі людзьмі, назапашваем пазітыўныя пачуцці і атрымоўваем духоўную падпітку. Бо пасля шумных сталічных вуліц ты адразу акунаешся ў правінцыяльную цішыню і спакой, і недзе ў глыбіні душы зайздросціш мясцовым жыхарам. Я прыязджаю на Гомельшчыну з задавальненнем, бо сама адсюль родам. І бываючы на бацькаўшчыне, бачу, як адраджаецца жыццё, прыгажэюць вёскі, аднаўляюцца пабудовы. Ведаеце, мы вяртаемся ў Мінск з думкай, што неабходна жыць тут, у глыбінцы. Але разумеем – гэта немагчыма, у кожнага з нас свой асабісты лёс і прызванне. Таму і імкнемся часцей бываць у малых гарадах, каб не забыцца, хто мы такія. А поруч з тым спалучаем прапагандысцка-культурную дзейнасць з педагагічна-настаўніцкай, бо ў ходзе канцэртаў прыглядваемся да таленавітых падлеткаў, вядзем адбор адораных дзяцей музычных школ і запрашаем на вучобу ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Асабліва любім бываць на Чачэршчыне – тут добра сустракаюць і заўсёды нам рады. Спадзяюся, што і на гэты раз мы падаравалі чачаранам хвіліны сапраўднага свята і радасці.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика