“ЗЕРНЕВЫЯ” КЛОПАТЫ ПРАЦЯГВАЮЦЦА

Як сведчаць аператыўныя дадзеныя за 25 красавіка, сяўба ранніх яравых скончана ў большасці гаспадарак Чачэршчыны. Але ў цэлым толькі крыху больш за 82 працэнты плошчаў было засеяна на той час аўсом, ячменем, пшаніцай і зернебабовымі. Усё яшчэ працягваюцца работы з зярняткамі на палях ААТ “Отар” і КСУП “Звязда”. Але ў гэтых гаспадарках пасеяны півавараны ячмень, яго ўзыходаў чакаюць таксама ў КСУП “Батвінава”.
Яшчэ не менш хвалюючае зараз пытанне – перасеў яравымі азімых культур, якія загінулі ў перыяд сну прыроды. Так, у гэтым спісе апынуліся азімыя на плошчы ў 2280 гектараў. Перасеяна яравымі больш за 300 гектараў. Не ўвесь і азімы рапс зможа набраць моц гэтай вясной – 1355 гектараў яго таксама загінула.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика