ЗА КОЖНЫ ВЯСЕННІ МІЛЬЁН

У КСУП “Вазнясенск” пад раннюю яравую сяўбу адведзена 940 гектараў плошчаў. У сераду, калі завіталі ў сельгаспрадпрыемства, тут было засеяна каля паловы. Масава выйшлі ў поле ў гаспадарцы 7 красавіка. Задзейнічаны два пасяўныя агрэгаты. Адначасова рыхтуюць глебу і трактары з культыватарамі. Першым пасеялі ячмень, затым перайшлі да аўса. Мінулай восенню ў сельгаспрадпрыемстве набылі машыну “Раса”. Зараз дзякуючы ёй атрымліваецца ўносіць мінеральныя тукі нават на пераўвільготненых землях. Цуда-машына з лёгкасцю выконвае складаную работу.
Калі пад’ехалі на поле да механізатараў, яны якраз скончылі абедаць, вярталіся да сваіх сталёвых сяброў. Але некалькі хвілін для размовы ўсё ж знайшлі.
– Ці смачны абед? – Цікаўлюся першым чынам і атрымліваю станоўчы адказ.
А вось размова пра заробак і ўмовы працы аказалася не такой радаснай. Механізатары ведаюць толькі пра нормы вырабаткі, а вось колькі каштуе кожны апрацаваны гектар так дакладна і не сказалі. Канстатуюць толькі, што ўжо трэці год плацяць падчас вясенніх пасяўных работ па мільёну. А працаваць прыходзіцца з шасці гадзін раніцы да дзевяці вечара.
У агранома пацікавілася, колькі ж насамрэч каштуе такая адказная і складаная справа як пасяўная. Да прыкладу, той, хто кіруе шасцімятровым агрэгатам, павінен за дзень засеяць не менш 43 гектараў. І тады мае права атрымаць за кожны з іх менш за сямсот рублёў. Далей лічыце самі.
На здымку:
Аляксандр АКСЁНЕНКА, Дзмітрый ГЕЦІКАЎ,
Аляксандр РОЕЎ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика