асвятлення вуліц рэкамендавана адрэгуліраваць

Пытанню асвятлення вуліц горада надавалася першачарговая ўвага на мінулай нарадзе. Дырэктару КЖУП “Чачэрскае” рэкамендавана адрэгуліраваць аўтаматычнае ўключэнне і выключэнне ліхтароў згодна светламу рэжыму дня. Работнікам камунальнай гаспадаркі давядзецца ў бліжэйшыя дні вывезці гурбы снегу з цэнтральных вуліц і ачысціць тратуары ад лёду. Кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў загадана прааналізаваць ход выканання прагнозных паказчыкаў за студзень і “падцягнуць хвасты”. Ставіць пад пагрозу запланаванае не дазваляецца нікому.
Іван Іванавіч зноў вярнуўся да тэмы стварэння ў раёне будаўнічых брыгад. Як мінімум 2 такія брыгады павінны ажыццяўляць дадаткова рамонтна-будаўнічыя работы з мэтай прыцягнення грашовых сродкаў у казну мясцовага бюджэту ўжо з гэтага года. Шмат гаварылася адносна вырубкі кустоў, старых яблыневых садоў і далейшага навядзення на зямлі санітарнага парадку. Цікавай ідэяй прагучала прапанова І.Кома арганізаваць сярод працоўных калектываў конкурс рыбаловаў. Жадаючыя змогуць паспаборнічаць у такім незвычайным аматарскім захапленні і паказаць свае рыбацкія здольнасці. Об канкрэтным дні правядзення конкурсу будзе паведамляцца пазней.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика