ПРЫЯРЫТЭТЫ РАЗВІЦЦЯ

На днях адбылося пасяджэнне на чале з намеснікам старшыні абласнога выканаўчага камітэта У. Надтачаевым. Абмеркаваць праблемныя пытанні развіцця раёна прыехалі спецыялісты розных службаў і ведамстваў. Як стала вядома, падобныя запланаваныя сустрэчы не толькі на Чачэршчыне, але і ў іншых пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС раёнах дадуць магчымасць правільна расставіць прыярытэты, у першую чаргу што датычыцца будоўлі і рамонту сацыяльна значных аб’ектаў. Вельмі крытычна аднёсся Уладзімір Рыгоравіч да неабгрунтаваных тлумачэнняў наконт занадта доўгага ўводу ў эксплуатацыю аперацыйнага блока райбальніцы. Адказныя асобы будуць пакараны. Члены пасяджэння сышліся на тым, што патрабуючых увагі пытанняў у горадзе і на вёсцы шмат, аднак вылучаны спіс такіх, якія патрабуюць выдзялення сродкаў у першую чаргу — завяршэнне будаўніцтва асобных аб’ектаў у аграгарадках Чечэршчыны, прынцыповы падыход да працягу рамонтных работ у раённай бальніцы, у тым ліку з выкарыстаннем ведамасных сродкаў, а таксама падрыхтоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі для правядзення неабходнага рамонту ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе. Былі разгледжаны і іншыя рабочыя пытанні.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика