МАРАЗЫ КАЛЕЧАЦЬ…

З абмаражэннямі ў райбальніцу за перыяд моцных маразоў звярнуліся 15 чалавек. Зараз у хірургічным аддзяленні праходзяць лячэнне 4 пацыенты з вышэйназваным дыягназам. І для некаторых каварства маразоў прынесла цяжкі інвалідызіруючы вынік. У большасці сярод прычын захворванняў хірург райбальніцы А.Табанькоў назваў ужыванне алкагольных напіткаў, пад уздзеяннем якіх зніжаецца кантроль за самаадчуваннем. Таксама да абмаражэнняў прыводзяць няправільна падабраныя вопратка і абутак, асабліва калі чалавек вымушаны доўгі час знаходзіцца на адкрытым паветры. Адзенне павінна быць цёплым, з натуральных матэрыялаў. Дрэнна, калі боты не па сезону, цесныя або няякасныя. Парады медыкаў быць максімальна асцярожнымі ў такіх умовах надвор’я выканаць нескладана. А вось абыякавыя адносіны да ўласнага здароўя могуць яго сур’ёзна падарваць.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика