УСЕ – НА СТАРТ! ЛЫЖНЯ ЗАПРАШАЕ!

Марозны зімовы дзень так і кліча стаць на лыжы. А значыць, наперадзе чарговае раённае спартыўнае мерапрыемства “Чачэрская лыжня-2010”, якое адбудзецца зусім хутка – праз два дні, 30 студзеня. Месца правядзення спаборніцтва па лыжных гонках, як і раней, застаецца нязменным – у Мяшчанскім лесе (паварот на г.п. Краснаполле, з правага боку.) Да ўдзелу ў спартыўным свяце запрашаюцца зборныя каманды арганізацый, прадпрыемстваў, гаспадарак, навучальных устаноў і дзіцячых садкоў на чале з кіраўнікамі, а таксама ўдзельнікі ў асабовым заліку. Кіраўнікам мужчынам, жанчынам, юнакам, дзяўчатам, ветэранам вайны і працы неабходна будзе прайсці дыстанцыю ў 2 кіламетры, астатнім удзельнікам – 3 км.
Паспяшайцеся ў аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму Чачэрскага райвынкама дзеля таго, каб заявіць аб удзеле сваёй каманды. Пачнецца “Чачэрская лыжня” у 10.30. Жадаем усім не толькі добрага настрою і перамог, але і спрыяльнага надвор’я.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика