В сельхозпредприятии “Ботвиново” идет заготовка кормов

Михаил Куцепалов

Заготовка кормов в Чечерском районе идет полным ходом. Пользуясь каждым благоприятным моментом, аграрии убирают зеленую массу и закладывают сочную траву в силосные траншеи. Все сельчане заинтересованы в том, чтобы животноводческая отрасль была в достаточном количестве обеспечена сеном, сенажом и силосом на зимне-стойловый период.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Заклапочаны гэтым пытаннем і ў ААТ “Батвінава”. На касавіцы гэтымі днямі на сваіх асобных участках добра шчыруюць Міхаіл Куцапалаў, Аляксандр Кір’янаў і Аляксандр Шпорт. Па апошнім дадзеным працоўнага спаборніцтва яны паказваюць найлепшшыя вынікі і ідуць наперадзе астатніх механізатараў.

Міхаіл з ротарнай касілкай за адзін светлавы дзень пры сонечным надвор’і праходзіць па зялёным полі не адную сотню метраў, убіраючы пад корань да 50 гектараў траў першага ўкосу. Для вопытнага земляроба гэта справа звыклая, бо Міхаіл неаднойчы выходзіў у пераможцы і на падрыхтоўцы глебы, і на касавіцы, на кукурузе і падчас уборачнай кампаніі. Вось і сёлета дэманструе старанне і адазнасць.

Александр Кирьянов

А на адвозцы зялёнай масы ад кормаўборачных камбайнаў на гэтым тыдні вылучыўся механізатар з вялікім стажам работы Аляксандр Кір’янаў, на рахунку якога ўжо звыш 440 тон перавезенага корму. Батвінаўскія палеткі яму добра знаёмыя, па жытнёвых прасторах і рапсавым моры ён калясіў ад краю да краю, таму і ў такую важную хвіліну застаецца ў авангардзе.

На падборцы ж валкоў сумленна працуе Аляксандр Шпорт – яго шустры і вынослівы “Ягуар” не падводзіць свайго гаспадара і старанна вызваляе ад расліны гектар за гектарам. Пры такім тэмпе і ўпартасці намаганняў даведзеныя планы і заданні абавязкова будуць выкананы.

Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика