ВЫПРАБАВАННЕ ХАЛАДАМІ

Рэзкі мароз напужаў чачаран сваёй суровасцю, але яго холаду не прыстала баяцца работнікам жывёлаводства. На фермах, кашарах і сіласных ямах не спыняецца працэс па вытворчасці малочнай прадукцыі, хоць і перашкаджае яго наладжанаму ходу снежаньская сцюжа. Ад лютага марозу замярзае водаправод, даільныя ўстаноўкі, “мёртвая вада” захапіла ў палон паілкі, скавала ільдом транспарцёры. Такая сітуацыя назіраецца ў пятай частцы МТФ раёна. Больш за ўсё церпяць ад гэтага гаспадаркі “Нісімкавічы”, “Роўкавічы”, “Меркулавічы”. Работнікі філіяла “Прыазёрны”, напрыклад, дзе давялося журналісту быць сведкам “халоднай вайны”, на той момант змагаліся агнём і гарачай вадой з часовай праблемай. Разам з тым жывёла асабліва не пакутуе – малыя цяляткі “купаюцца” ў саломе. Як сказалі спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, вінаваціць жывёлаводаў за слабае ўцяпленне хлявоў не варта. Такое здараецца кожную зіму пры вялікіх маразах. У гэтым годзе на ўсіх МТФ былі зашклёны вокны, адрамантаваны вароты, маецца вентыляцыйная сістэма. “Холад трэба перажыць”, — канстатуюць упраўленцы. Ужо праз пару дзён сіноптыкі абяцаюць пацяпленне.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика