Результат работы на ферме “Подлужье”: высокие надои и качество молока

Наталья Колокольникова и Татьяна Фомченко.
На ферме “Подлужье” ОАО “Вознесенск” производством молока и уходом за 730 головами крупного рогатого скота, из которых 570 молочного стада, занимаются 25 человек.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Намаганнямі калектыва ў мінулым годзе было атрымана 3744 тоны сырадою, або 129,6 %. Надой на адну ўмоўную адзінку склаў 7328 кг. Сягоння тут атрымліваюць у сярэднім звыш 21 літра белага золата ад адной фуражнай каровы ў суткі. Такі вынік – плённая і сумесная работа ўсіх без выключэння, занятых на МТФ. Таццяна Фомчанка і Наталля Калакольнікава ўжо не першы год паказваюць станоўчыя вынікі працы. Напрыклад, за мінулы месяц Наталля Аляксандраўна надаіла ад сваёй групы рагуль крыху болей за 84 тоны малочнай прадукцыі, а Таццяна Рыгораўна 78,3 тоны. Пры гэтым пільна сочаць за паўнатой малакааддачы і чысцінёй сырадою, прытрымліваюцца ветэрынарна-санітарных правілаў, праводзяць дэзынфекцыю даільнага абсталявання і іншае. Аддаюць любімай справе шмат часу і клопату і, галоўнае, работа ім падабаецца. Тым болей што на МТФ створаны належныя бытавыя ўмовы, а таксама па арганізацыі і ахове працы.
Валентина ПРАНКЕВИЧ.
Фото автора.