Федор Курбацкий и Анна Конопацкая посвятили работе в сельском хозяйства 17 лет
Анна Конопацкая и Федор Курбацкий.
Производством молочной и мясной продукции на ферме “Отор” муж и жена Федор Курбацкий и Анна Конопацкая занимаются уже 17 лет, посвятив работе в сельском хозяйстве много опыта и стараний.
Вытворчасцю малочна-мясной прадукцыі на ферме «Отар» муж і жонка Фёдар Курбацкі і Ганна Канапацкая займаюцца вось ужо 17 гадоў, прысвяціўшы рабоце ў сельскай гаспадарцы багаты вопыт і жыццё.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Кожны працоўны дзень аператара машыннага даення Ганны Канапацкай цалкам напоўнены турботамі пра грамадскі статак. Сярод шэрага вытворчых абавязкаў галоўнае – атрымаць малако высокай якасці ад дойнага пагалоўя колькасцю 416 галоў.
Групу буронак дояць чатыры аператары. Ганна Канапацкая працуе ў тандэме з такой жа стараннай і руплівай Наталляй Дзямідавай і дасягае высокіх вынікаў. За мінулы месяц валавы надой па групе ў цэлым склаў 335,2 тоны малака, або 805 літраў на карову. Прырост – на 107 працэнтаў. І гэта не проста лічбы, кожны кілаграм сырадою запраўлены штодзённымі жаночымі турботамі, строгім выкананнем тэхналогіі і саблюдзенням санітарных нормаў, а таксама высокім прафесіяналізмам.
У вопытнага жывёлавода Фёдара Курбацкага, пратаптаўшага да фермы грунтоўную сцяжынку, 376 бычкоў на адкорме, якіх трэба двойчы на дзень сытна накарміць, напаіць, каб яны набралі вагу не меней за 500 кілаграмаў. Пры добрым доглядзе за студзень гэтага года пагалоўе Фёдара Іванавіча «падрасло» на 8,7 тоны, або ў сярэднім на 878 грамаў. Сакавіты сілас, соль, мука і іншыя інгрэдыенты кармавога стала плюс гаспадарскі падыход і адказнасць за канчатковы вынік дазваляюць дабівацца станоўчых працоўных поспехаў. А яшчэ так прыемна атрымаць падзяку ад кіраўніцтва і задавальненне ад сваёй няпростай, але такой неабходнай і важнай справы. Спраўляцца з пастаўленымі задачамі Фёдару Курбацкаму ўдаецца на ўсе сто, таму і сярод перадавікоў вытворчасці гаспадаркі і раёна ён не першы год.
Валентина ПРАНКЕВИЧ.
Фото автора.
