В «Ботвиново» работают усердные хозяева села

Владимир и Анна Свиридовы.
На Чечерщине продолжается заготовка кормов на зимне-стойловый период. Всего в районе для общественного поголовья необходимо положить в закрома 33 ц.к.е на условную голову. По состоянию на 26 сентября цифра заготовленного для скота корма составляла 19,1 ц.к.е.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Сёння аграрыі шчыруюць на кукурузных палетках, тона за тонай напаўняючы сіласныя ямы. На гектарах з каралевай палёў завіхаюцца і батвінаўскія працаўнікі. Агульная плошча для ўборкі на дадзеную дату складала 481 га. За рулём КВК-800 вопытны механізатар Ігар Лявончыкаў, працоўны стаж якога ў галіне сельскай гаспадаркі 34 гады. На кукурузным кліне ён упэўнена водзіць тэхніку, здрабняючы сцябло і выспелыя пачаткі, якія затым пакорліва сыпяцца ў кузаў магутнага МАЗа Аляксандра Львова. Трэба адзначыць, што вадзіцель працуе ў Чачэрскім спецлясгасе, а падчас нарыхтоўкі кармоў быў камандзіраваны ў дапамогу працаўнікам вёскі. Мужчына аказвае падтрымку аграрыям у правядзенні сезонных работ другі год і разумее ўсю адказнасць сваёй задачы. На прапанову журналіста спыніцца для фотаздымка ціхенька сказаў: «Няма часу, давайце хутчэй». І яго можна зразумець, бо ў гэтай важнай справе марудзіць нельга. Пакуль стаіць спрыяльнае надвор’е, трэба паспець вывезці ўраджай з поля і пакласці на зімоўку, каб забяспечыць жывёле сытны каларыйны сняданак.

А агульнае пагалоўе БРЖ у «Батвінава» складае 2803 галавы, з якіх 912 – дойны статак. На Шылавіцкай ферме ўтрымліваецца мясная група. Належны догляд і кармленне 519 бычкам на адкорме забяспечвае загадчыца Ганна Свірыдава. Яна тут і «дырэктар», і даглядчык, і ветурач, бо штодзень сочыць за станам здароўя жывёлы, яе апетытам і рацыёнам харчавання. За 20 гадоў працы Ганна Міхайлаўна спрабавала свае сілы ў прафесіі лабаранта, фуражыра, загадчыка складам і брыгадзіра. То на адным, то на другім аб’екце – куды б ні пасылала кіраўніцтва, усюды паказвала добрыя вытворчыя вынікі. Вось і за мінулы месяц ад сваіх гадаванцаў Ганна Свірыдава атрымала 7 тон валавай прывагі. Але адным рукам гэта не пад сілу. У падтрымку жанчыне – два вартаўнікі, у тым ліку яе муж Уладзімір Леанідавіч. Ноччу ён пільнуе статак ад злодзеяў і атакі ваўкоў, якія іншы раз кружаць вакол фермы. А днём высцілае кашару саломай, чысціць кармушкі, раздае бычкам абеды. Сёння асноўны рацыён рагатых падапечных складае кукуруза.
«Гэта расліна багатая на вітаміны групы РР, Е, D і К, а таксама насычана аскарбінавай кіслатой, – як прафесійны спецыяліст разважае Уладзімір Леанідавіч. – Асабліва каштоўныя самі пачаткі, бо ў іх утрымліваецца шмат мінералаў: фосфар, соль, калій, жалеза і іншыя. Для станоўчага самаадчування жывёлы гэтыя кампаненты вельмі неабходныя».
А яшчэ, упэўнены муж і жонка Свірыдавы, бычкам для добрага і хуткага росту ў вазе дапамагаюць чалавечая ўвага, клопат і гаспадарскі падыход.
Валентина ПРАНКЕВИЧ.
Фото автора.